wd wp Пошук:

Сіпуха звычайная

Сіпуха звычайная (Tyto alba) — драпежная птушка сямейства сіпухавых, найбольш распаўсюджаная ў свеце птушка сямейства сіпухавых. Адзіны прадстаўнік сямейства ў фауне Галарктыкі.

Апісанне

Сава сярэдніх памераў. Маса самца 220—320 г, самкі 199—405 г. Даўжыня цела 33—35 см, размах крылаў 0,85—0,98 м. Спіна буравата-пясочная з падоўжнымі радамі дробных цёмных і белых крапінак, брушка белавата-вохрыстае з рэдкімі цёмнымі крапінкамі, тваравы дыск сэрцападобны, амаль белы, каля вачэй іржава-карычневы.

Пашырэнне

Сустракаецца практычна на ўсіх кантынентах, за выключэннем Антарктыды. Жыве ў населеных пунктах (асабліва ў вёсках і невялікіх гарадах), таксама насяляе старыя дрэвастоі, адкрыты ландшафт (але не бязлесны), руіны, пакiнутыя будынкі паблізу пагоркаў і палёў. У Беларусі сустракаецца як аседлая птушка адзначана ў Гродзенскай, на поўдні Брэсцкай і Гомельскай вобласці; гняздуецца ў дуплах старых дрэў у прысадах, гарадскіх парках, пакінутых пабудовах.

Асаблівасці біялогіі

Аснову харчавання складаюць мышападобныя грызуны — палёўкі, мышы і пацукі; у невялікай колькасці паядае землярыек, дробных птушак і беспазваночных.

Яйкі (4—7, часам 2—14) з аднолькавымі тупымі канцамі, уздутыя, белыя. Адкладвае яйкі на слой парахні або смецця, без гнязда, у цёмных і ненаведваемых месцах будынкаў, царкоўных вежах, шчылінах сцен, скальных абрывах, у дуплах дрэў. Пуховыя птушаняты ў белым убранні, рознаўзроставыя, што сведчыць аб пачатку наседжвання да заканчэння кладкі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Сіпухавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара