wd wp Пошук:

Палёўкі

Палёўкі (Arvicolinae, Microtinae) — падсямейства млекакормячых жывёл з сямейства хамяковых.

Апісанне

Даўжыня цела (акрамя андатры (Ondatra zibethicus)) да 23 см, хваста — да паловы даўжыні цела. Морда круглявая, вушы кароткія.

Арэал

Налічваецца больш за 40 родаў (каля 20 сучасных), каля 100 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўночнай Амерыцы. Жывуць у розных ландшафтах, сем’ямі або калоніямі. На Беларусі сустракаюцца андатра (Ondatra zibethicus), палёўка вадзяная (Arvicola amphibius), палёўка рыжая (Myodes glareolus), палёўка-эканомка (Microtus oeconomus), палёўка звычайная, або шэрая (Microtus arvalis), палёўка земляная, або падземная (Microtus subterraneus), палёўка цёмная, або пашавая (Microtus agrestis).

Экалогія

Расліннаедныя. Нараджаюць да 12 і больш дзіцянят, да 5 разоў за год.

Значэнне

Многія палёўкі — шкоднікі сельскагаспадарчых раслін, пераносчыкі ўзбуджальнікаў хвароб. Корм для многіх драпежных птушак і звяроў. Некаторыя — аб’екты промыслу.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Хамяковыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта