wd wp Пошук:

Сінярэза

Сінярэ́за (стар.-грэч.: ἡ συναίρεσις — збіранне, злучэнне, скарачэнне) — у антычнай сістэме вершаскладання зліццё двух кароткіх складоў у адзін доўгі. У беларускай сілаба-тоніцы гэты тэрмін абазначае з’яву, калі, дзеля захавання вершаванага памеру, два галосныя, што стаяць побач, вымаўляюцца як адзін, або злучнік і ператвараецца ў й, ці прыназоўнік у скарачаецца нават пасля зычнага і ў пачатку радкоў. Напрыклад:

Скажыце мне, а за каго йны [яны]… (Я. Купала «Там…») Злоўжыванне сінярэзай шкодзіць мастацкай дасканаласці паэтычных твораў. Як сінярэзу трэба ўспрымаць ужыванне ў вершаванай мове некаторых скарочаных словаформаў (мо — замест можа, шчэ — замест яшчэ, трэ — замест трэба і г. д.).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вершаскладанне
Катэгорыя·Антычная метрыка
Катэгорыя·Фанетыка