wd wp Пошук:

Сімёўлуэ

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Сімёўлуэ, або Сімалур (індан.: Simeulue) — востраў у Індыйскім акіяне. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча — 2051,48 км². Насельніцтва (2007 г.) — 82 100 чал.

Геаграфія

Сімёўлуэ размешчаны ў 139 км на захад ад Суматры і 136 км на паўночны захад ад вострава Ніас.

Cфарміраваны ў выніку субдукцыі (напаўзання акіянічных пліт, гл. Тэктоніка пліт). Знаходзіцца ў зоне сейсмічнай актыўнасці. Буйныя землятрусы і цунамі адбываліся ў 2004, 2005, 2007, 2011 гг. Асабліва разбуральным быў землятрус 28 сакавіка 2005 г. Землятрус сілай 4,6 балаў здарыўся 1 студзеня 2013 г.

Клімат экватарыяльны, вельмі вільготны. Сезон мусонаў працягваецца з кастрычніка да красавіка, але і ў так званы «сухі сезон» колькасць ападкаў дасягае 200—300 мм у месяц. Тэмпература вады ў акіяне ля ўзбярэжжа трымаецца на ўзроўні 27 — 29° C.

Прырода

Сімёўлуэ часцяком называюць трапічным раем, дзе захаваліся першародныя дажджавыя лясы, на заходнім узбярэжжы — мангры і балоты. а таксама рэдкія віды малпаў, папугаяў і матылёў.

Частку ўзбярэжжа атачае каралавы рыф, які адрозніваецца значнай прыроднай разнастайнасцю.

Акрамя сталых землятрусаў і цунамі неспрыяльным для мясцовых жыхароў і дзікіх жывёлін, асабліва прыматаў, з’яўляецца распаўсюджанне малярыі.

Інфраструктура

Сімёўлуэ разам з прылеглымі малымі астравамі фарміруе самастойную адміністрацыйную акругу з цэнтрам у горадзе Сінабанг, які з’яўляецца часткай інданезійскай правінцыі Паўночная Суматра.

Большасць мясцовага насельніцтва адносіцца да карэнных жыхароў-сімалурцаў, блізкіх па мове і культуры да насельніцтва Паўночнай Суматры. Галоўная рэлігія — іслам.

Мясцовая эканоміка абапіраецца на такія заняткі, як сельская гаспадарка, гандаль і рыбалоўства. Асабліва важным з’яўляюцца вырошчванне какосавай пальмы і гваздзіковага дрэва.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Індыйскага акіяна
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Інданезіі