wd wp Пошук:

Паўночная Суматра

Паўночная Суматра (індан.: Sumatera Utara) — правінцыя на паўначы вострава Суматра ў Інданезіі. Плошча - 72 981,23 км². Насельніцтва (2014 г.) - 13 527 937 чал. Адміністрацыйны цэнтр — Медан.

Геаграфія

Правінцыя Паўночная Суматра займае плошчу 72981,23 і цягнецца праз увесь востраў Суматра на 460 км ад Малакскага праліва на поўначы да Індыйскага акіяна на поўдні. Землі ўздоўж Малакскага праліва пераважна нізінныя або раўнінныя. Далей цягнуцца вулканічныя горы. Узбярэжжа Індыйскага акіяна прадстаўлена доўгімі пляжамі з некалькімі бухтамі, прыдатнымі для марскіх суднаў. У склад Паўночнай Суматры таксама ўваходзіць шэраг астравоў, найбуйнейшым з якіх з’яўляецца Ніас. Дзякуючы вільготнаму экватарыяльнаму клімату ў правінцыі шмат рэк. Геаграфічнай славутасцю Паўночнай Суматры з’яўляецца возера Тоба. Яно ўзнікла на месцы катастрафічнага вывяржэння аднайменнага вулкана, якое адбылося 73±4 тыс. гадоў таму і, як мяркуюць вучоныя, значна паўплывала на раннюю гісторыю чалавецтва. На возеры размешчаны востраў Самасір, што прыцягвае шматлікіх наведвальнікаў з розных краін свету.

Эканоміка

Правінцыя Паўночная Суматра — эканамічна развіты рэгіён Інданезіі. Найважнейшымі галінамі гаспадарткі тут з’яўляюцца сельская гаспадарка і турызм. На землях правінцыі вырошчваюць такія камерцыйныя культуры, як гевея, алейная пальма, кава, цукровы трыснёг і г. д. Плантацыі вакол Медана знакаміты якасным тытунем. Турызм сканцэнтраваны пераважна вакол возера Тоба, часткова на востраве Ніас і ў Медане. Перапрацоўчая прамысловасць развіта ў буйных гарадах. У 2010 г. была адчынена прамысловая зона Сеі-Мангкеі, якая спецыялізуецца на перапрацоўцы пальмавага алею.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Правінцыі Інданезіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі