wd wp Пошук:

Сімяон Уладзіміраў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уладзіміраў. Сімяон Уладзі́міраў (балг.: Симеон Владимиров; 8 лютага 1925, с. Іваняне(руск.) бел., Балгарыя) — балгарскі перакладчык і літаратуразнавец. Скончыў у 1961 годзе Сафійскі ўніверсітэт.

Пераклады

Пераклаў на балгарскую мову раманы «Атланты і карыятыды» І. Шамякіна (1980), «Плач перапёлкі» І. Чыгрынава (1981), аповесці «Здрада» і «Пастка» В. Быкава (1965), «Шлюбная ноч» (1975) і «Гандлярка і паэт» (1978) Шамякіна, «Лявон Бунтар» К. Чорнага (1978), п’есы «Брама неўміручасці» К. Крапівы (1975), «Апошняя інстанцыя» М. Матукоўскага (1976), «І змоўклі птушкі» Шамякіна (1979), «Пагарэльцы» А. Макаёнка (1980), «Паўлінка» Я. Купалы (1982), апавяданні Я. Коласа, В. Адамчыка, Л. Гаўрылкіна, М. Гіля, Г. Далідовіча, А. Дударава, А. Жука, В. Іпатавай, Л. Калодзежнага, У. Караткевіча, А. Кудраўца, І. Пташнікава, Б. Сачанкі, М. Стральцова і інш. Укладальнік анталогій беларускай прозы «Дзесяць сучасных беларускіх апавяданняў» (1977) і «Пад пошум дубоў» (1981), а таксама зборнікаў выбрыбраных твораў К. Чорнага, У. Караткевіча, А. Кудраўца, Б. Сачанкі. Аўтар артыкулаў і даследаванняў пра творчасць беларускіх пісьменнікаў, беларускую літаратуру. Неаднаразова наведваў Беларусь.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы
Катэгорыя·Постаці балгарскага літаратуразнаўства
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лютага
Катэгорыя·Перакладчыкі на балгарскую мову
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Перакладчыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гарадской вобласці Сафія
Катэгорыя·Выпускнікі Сафійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Перакладчыкі Балгарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай