Сільвіа Берлусконі (італ.: Silvio Berlusconi; нар. 29 верасня 1936, Мілан, Італія) — італьянскі дзяржаўны і палытічны дзеяч, старшыня Савета міністраў Італіі (італ.: Presidente del Consiglio dei Ministri; 1994—1995, 2001—2006, 2008—2011), прадпрымальнік, страхавы магнат, уласнік банкаў і сродкаў масавай інфармацыі, уладальнік футбольнай каманды «Мілан». Адзін з самых багатых людзей краіны, медыямагнат і ўладальнік кантрольнага пакета акцый кампаніі «FinInvest». Па часе знаходжання ва ўладзе яго абыходзяць толькі Беніта Мусаліні і Джавані Джаліці.
14—15 красавіка 2008 года Сільвіа Берлусконі атрымаў перамогу на датэрміновых выбарах у парламент Італіі.
8 мая 2008 года афіцыйна прызначаны прэм’ер-міністрам Італіі. Папярэдні гаспадар палаца Кіджы Рамана Продзі займаў яго ўсяго 18 месяцаў. У чэрвені 2013 года Сільвіа Берлусконі атрымаў абвінаваўчы прысуд за сувязь з непаўналетняй танцоркай мараканскага паходжання Рубі, атрымаўшы такім чынам сем гадоў турмы і пажыццёвую забарону займаць дзяржаўныя пасады, аднак Сільвіа мае шанец абскардзіць прысуд[2].
Папярэднік: Рэната Руджэра |
Міністр замежных спраў Італіі 6 студзеня — 14 лістапада 2002 |
Пераемнік: Франка Фраціні |