wd wp Пошук:

Сілы народнай мабілізацыі

Сілы народнай мабілізацыі (араб. الحشد الشعبي‎‎, Хашд аш-Шаабi) — кааліцыя, якая складаецца з шыіцкіх, езідскіх і хрысціянскіх міліцый, што змагаюцца на баку іракскага ўрада супраць ІД[2], скарочана PMF. Кааліцыя спансуецца дзяржавай і ўяўляе сабой парасонавую арганізацыю з 40, у асноўным шыіцкіх, міліцый. Аднак у ейным складзе маюцца таксама хрысціянскія, суніцкія і езідскія групоўкі[3]. Яна была сфарміравана ў мэтах разгортвання барацьбы супраць ІД. Арганізацыя была створана шляхам фармальнага аб’яднання існуючых на той момант ірэгулярных частак баевікоў пад эгідай іракскага міністэрства ўнутраных спраў у чэрвені 2014 года[4].

Па дадзеных The National Interest, з 100 тысяч байцоў прыкладна 80 працэнтаў у той ці іншай меры падтрымліваюцца элітным іранскім Корпусам Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР)[5]. Некаторыя кіраўнікі груповак, напрыклад, Абу Махдзі аль-Мухандзіс (кіраўнік Катаіб Хезбала), прызнаныя тэрарыстамі ў ЗША. Да таго ж Катаіб Хезбала ўдзельнічала ва ўзброеным супрацьдзеянні амерыканскай акупацыі Ірака[6].

19 лютага 2018 на калону з васьмі аўтамабіляў Хашд Шаабi напалі баевікі ІД. Каля 30 чалавек былі забітыя або патрапілі ў палон, сярод іх было 6 палявых камандзіраў з аховай[7][8].

3 студзеня амерыканская авіяцыя нанесла авіяўдар па міжнародным аэрапорце Багдада, у адказ на напад на пасольства ў Іраку. У выніку бамбавання загінулi іранскі генерал Касем Сулеймані і лiдар Катаiб Хезбала Абу Мухандзіс[9][10].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Sunnis in Kirkuk are annoyed from the Shi’ite Popular Mobilization fighters (нявызн.) (October 1, 2014).
  2. У стен Фаллуджи: «Хашд Шааби»(руск.)  (31 мая 2016). Праверана 14 чэрвеня 2016.
  3. Islamic State: The caliphate strikes back (нявызн.), The Economist (23 May 2015). Праверана 25 May 2015.
  4. Assalto finale a Tikrit(нявызн.) , Il Foglio Quotidiano (2 April 2015). Праверана 11 April 2015. Архівавана 8 красавіка 2015.
  5. J. Matthew McInnis. Big Questions in Iran’s Great Iraq Game(англ.) . The National Interest (21 верасня 2016). Праверана 19.10.2016.
  6. Опасные защитники Ирака(руск.) . Лента.ру (3 октября 2016). Праверана 19.10.2016.
  7. Бойцы сил народной мобилизации Ирака «Хашд Шааби» были убиты боевиками ИГ (нявызн.). news.ru (19 февраля 2018).
  8. Шиитские формирования вступили в стычки с боевиками ИГ в Киркуке (нявызн.). bfm.ru (19 февраля 2018).
  9. Commander of Iran’s Quds Force, PMU deputy head martyred in US strike(нявызн.)  (недаступная спасылка). PressTV. Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2020. Праверана 3 студзеня 2020.
  10. СМИ: КСИР подтвердил убийство лидера «Аль-Кудс» в Багдаде (нявызн.). ТАСС. Праверана 3 студзеня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·З’явіліся ў 2014 годзе
Катэгорыя·Іракскія групоўкі, якія змагаюцца супраць ІДІЛ
Катэгорыя·Праўрадавыя ваенныя арганізацыі Грамадзянскай вайны ў Сірыі