wd wp Пошук:

Сілезскі політэхнічны ўніверсітэт

Сілезскі політэхнічны ўніверсітэт (польск.: Politechnika Śląska) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Глівіцах.

Гісторыя

24 мая 1945 года ўтвораны Сілезскі політэхнічны ўніверсітэт у Катавіцах. У чэрвені 1945 года ў Сілезію з Кракава былі пераведзены чатыры факультэта Горна-металургічнай акадэміі. З-за недахопу адпаведных памяшканняў і свабоднай зямлі для будаўніцтва новага кампуса ў Катавіцах улады ўніверсітэта і горад Глівіцы падпісалі 21 чэрвеня 1945 года пагадненне аб тым, што кампус універсітэта будзе размяшчацца менавіта ў гэтым горадзе. Навучальны год у Глівіцах распачаўся 29 кастрычніка 1945 года, калі там навучанне распачалі 2750 студэнтаў. Вучэльня налічвала 54 кафедры і больш за 200 выкладчыкаў. У 1968 годзе ўніверсітэт стварыў філіялы ў іншых гарадх Сілезіі - Катавіцах, Рыбніку і Дамброве Гурнічай. У 1989 годзе адбыліся першыя свабодныя выбары рэктара ўніверсітэта.

Факультэты і інстытуты

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Польшчы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання
Катэгорыя·Глівіцы
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1945 годзе
Катэгорыя·1945 год у Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта