wd wp Пошук:

Сікхізм

Кханда — найбольш значны сімвал сікхізму
Паломнік-сікх на фоне Залатога храма

Сікхізм (ад пендж. ਸਿੱਖੀ, «сікхӣ», «паслядоўнік, вучань») — монатэістычная рэлігія, заснаваная ў 16 стагоддзі ў паўночна-заходняй частцы Індастана гуру (духоўным настаўнікам) Нанакам, які жыў з 1469 па 1539 гады. Галоўным святы пісаннем сікхаў з’яўляецца Гуру Грантх Сахіб.

Сікхізм узнік на сутыку ісламу і індуізму, але з’яўляецца самастойнай рэлігійна-філасофскай канструкцыяй. Гэтай рэлігіяй успрымаюцца індуісцкія канцэпцыі кармы і перараджэння, але адпрэчваецца каставая сістэма. Сыкхі вераць, што Бог з’яўляецца адзінай рэальнасцю і духоўнае вызваленне можа дасягацца шляхам здаволення яго праз сардэчны спеў, паўтор святога імені, медытацыю і служэнне. Цэнтральнай з’яўляецца канцэпцыя Халса, абранай расы святых воінаў, як і гэтак званае пяць «К»: канга (грэбень), какч (кароткія шырокія штаны), кірпань (меч), кара (стальны бранзалет), кес (неабрэзаныя валасы і барада).

На сёння сікхізм налічвае каля 30 млн паслядоўнікаў[1], з якіх 83 % пражывае ў Індыі, 76 % індыйскіх сікхаў жывуць у Пенджабе, таксама вернікі пражываюць у Пакістане[2]. Колькасць вернікаў штогод павялічваецца[3]. Шырока прадстаўлены ў дзяржаўным апараце і ўзброеных сілах Індыі (наступствы адпаведнай палітыкі брытанскай каланіяльнай адміністрацыі).

Зноскі

  1. «Religions by adherents» Архівавана 9 ліпеня 2011.. Adherents.com
  2. Axel, Brian Keith (2001). The Nation’s Tortured Body: Violence, Representation, and the Formation. Duke University Press. p. 88. ISBN 978-0-8223-2615-1.
  3. «The List: The World’s -Growing Religions». Foreign Policy.

Літаратура

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Сікхізм
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Монатэізм
Артыкулы з некарэктным ISBN
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара