У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сідэрыт (значэнні).
Сідэры́т[1], карбанат жалеза, жалезны шпат[1], (ад стар.-грэч.: σίδηρος — железо) FeCO3 — мінерал асадкавага паходжання бурага колеру, раствараецца ў мінеральных кіслотах. Пры акісленні пераходзіць у буры жалязняк. Важная руда для атрымання жалеза, бо ў складзе да 48 % жалеза і няма серы і фосфару. Агрэгаты зярністыя, зямлістыя, шчыльныя, часам у шарападобных канкрэцыях.
Паходжанне: гідратэрмальнае — сустракаецца ў поліметалічных радовішчах як жыльны мінерал. Лёгка выветрываецца да ліманіта. Радовішчы маюцца ў Расіі, Германіі, Вялікабрытаніі, Аўстрыі і інш.