wd wp Пошук:

Сідза Канакуры

Мемарыяльная дошка на шведскай мове на сцяне дома, у якім падчас бегу спыніўся японскі спартсмен

Сідза Канакуры (金栗四三, Kanakuri Shizō?), таксама Сідза Канагуры, Cон Кі-Ёнг (20 жніўня 1891 у Васуі, Прэфектура Кумамота — 13 лістапада 1984 у Тамане, прэфектура Кумамота) — японскі лёгкаатлет, бягун на доўгія дыстанцыі.

Біяграфія

Алімпійскія Гульні 1912

Выступленне ў Стакгольме былі дэбютам прадстаўнікоў Японіі ў гісторыі алімпійскіх гульняў[2]. Было вырашана адправіць двух атлетаў: спрынтара Яхіка Мішыма[3] і Канакуры[4], які атрымаў пуцёўку на алімпійскія гульні дзякуючы перамозе ў праведзеным 19 лістапада 1911 года нацыянальным адборы[5]. Дарога да сталіцы Швецыі ў 1912 годзе адняла ў Канакуры 18 дзён[6], ён падарожнічаў, між іншым, па Транссібірскай магістралі і карыстаўся кожнай магчымасцю правесці трэніроўку: калі цягнік спыняўся, то бегаў вакол станцыі[5]. Па прыбыцці на месца Канагуры па-ранейшаму не мог спакойна трэніравацца — менеджар зборнай захварэў, і самы малодшы ўдзельнік японскай каманды — Канакуры —  праводзіў шмат часу, даглядаючы яго[5].

Марафон на алімпійскіх гульнях у Стакгольме (праходзіў па маршруце даўжынёй 40,2 км)[7] адбыўся 14 ліпеня пры тэмпературы больш за 30 градусаў па шкале Цэльсія[7][5]. У раёне 30-га кіламетра японскі спартсмен спыніўся каля аднаго з дамоў (населеннага сям’ёй Пятры[8]) і папрасіў у гаспадароў шклянку вады[6][8]. Пасля наталення смагі, ён заснуў, прачнуўшыся толькі на наступны дзень, раніцай[6][8]. Арганізатары не ведаючы, дзе знаходзіцца Канагуры нават звярнуліся задапамогай у пошуках у паліцыю[8]. Збянтэжаны сваім паводзінамі спартсмен, першапачаткова, нават адмаўляўся вяртацца на радзіму[6].

Далейшая легкаатлетычная кар’ера

У 1913—1915 гады перамагаў у чэмпіянаце Японіі ў марафоне (беглі на дыстанцыі 25 міль)[9]. Атрыманыя падчас гэтых перадач вынікі адкрывалі сусветны спіс у трох паслядоўных сезонах[10][11][12][13]. З-за таго, што алімпійскія гульні 1916 былі адмененыя з-за першай сусветнай вайны, Канагуры быў вымушаны чакаць наступных спаборніцтваў з замежнымі легкаатлетамі да 1920 года[5].

У марафоне на алімпійскіх гульнях у Антвэрпэне ён заняў 16 месца з вынікам 2:48:45,4[6] — гэты вынік стаў першым афіцыйным рэкордам Японіі ў марафоне[14][15].

13 красавіка 1924 года, перамог у марафоне ў Токіа з часам 2:36:10 (лепшы вынік у кар’еры) — гэты вынік стаў новым рэкордам для Японіі[14][15], а таксама лепшым вынікам на поўнай дыстанцыі ў марафонскім сезоне 1924 у свеце[10][16]. Праз тры месяцы, падчас алімпійскіх гульняў у Парыжы, Канакуры не заняў прызавога месца[6], перамог тады фін Альбін Стэнрас з вынікам 2:41:22,6[17].

Стакгольмскі марафон

У 1967 годзе Шведскі Алімпійскі Камітэт адсвяткаваў 55-ю гадавіну алімпійскіх гульняў у Стакгольме і запрасіў Канагуру для выступлення ў Стакгольмскім Марафоне. Японец поўнасцю прабяжаў марафонскую дыстанцыю; час, які спатрэбіўся на гэта, быў 54 гады, 8 месяцаў, 6 дзён, 5 гадзін, 32 хвіліны 20,3 секунды[5].

14 ліпеня 2012 года, роўна з таго ж месца і ў той жа час, што і 100 гадоў назад, пачаўся Стакгольмскі марафон. Сярод тысяч яго ўдзельнікаў быў праўнук Канагуры — Ясіякі Курата, якому арганізатары, разам з нашчадкамі сям’і Пятры, забяспечылі начлег у той жа віле, і ў тым жа ложку, у якім 100 гадоў таму адпачываў у ходзе алімпійскай барацьбы яго прадзед[8].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France Shizō Kanakuri // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. Japan Архівавана 29 ліпеня 2008. (ang.
  3. Yahiko Mishima Bio, Stats, and Results Архівавана 17 красавіка 2020. (ang.
  4. Japan at the 1912 Stockholm Summer Games Архівавана 19 мая 2009. (ang.
  5. 1 2 3 4 5 6 Edan Corkill: Better late than never for Japan’s first, «slowest» Olympian (ang.
  6. 1 2 3 4 5 6 Shizo Kanakuri Bio, Stats, and Results Архівавана 1 ліпеня 2019. (ang.
  7. 1 2 Athletics at the 1912 Stockholm Summer Games: Men’s Marathon Архівавана 7 лістапада 2012. (ang.
  8. 1 2 3 4 5 Szwecja uczci maraton w czasie którego jeden zawodnik zmarł, a jeden… zasnął (pol.). wprost.pl, 2012-07-14. [dostęp 2013-11-29].
  9. National Marathon Champions for Japan Архівавана 15 студзеня 2011. (ang.
  10. 1 2 Yearly Rankings- Marathon Архівавана 3 ліпеня 2014. (ang.
  11. World Marathon Rankings for 1913 Архівавана 8 лютага 2012. (ang.
  12. World Marathon Rankings for 1914 Архівавана 5 лютага 2012. (ang.
  13. World Marathon Rankings for 1915 Архівавана 5 лютага 2012. (ang.
  14. 1 2 JPN Record Progressions- Road (ang.
  15. 1 2 Janusz Waśko, John Brant, György Csiki, Andrzej Socha: National Records Evolution 1912 – 2012. Zamość: 2013, s. 64. ISBN 978-83-62033-30-0.
  16. World Marathon Rankings for 1924 Архівавана 15 студзеня 2011. (ang.
  17. Athletics at the 1924 Paris Summer Games: Men’s Marathon Архівавана 6 студзеня 2015. (ang.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Удзельнікі летніх Алімпійскіх гульняў 1912 года
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Лёгкаатлеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра лёгкаатлетаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі летніх Алімпійскіх гульняў 1924 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі летніх Алімпійскіх гульняў 1920 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў прэфектуры Кумамота
Катэгорыя·Памерлі 13 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў прэфектуры Кумамота