wd wp Пошук:

Сігізмунд Аляксандравіч Леванеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Леванеўскі. Сігізмунд Аляксандравіч Леванеўскі (руск.: Сигизму́нд Алекса́ндрович Леване́вский; 1902, Санкт-Пецярбург — 13 жніўня 1937, раён Паўночнага полюса) — савецкі лётчык, Герой Савецкага Саюза (20.04.1934). Член Камуністычнай партыі з 1934 года.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і польскага рабочага. Падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 быў у Чырвонай гвардыі, у 1918 годзе служыў у харчаатрадзе. З 1919 года ў Чырвонай Арміі, удзельнічаў у Грамадзянскай вайне 1918—1920, камандаваў ротай і батальёнам. Пасля вайны начальнік штаба і памочнік камандзіра палка. У 1925 годзе скончыў Севастопальскую школу марскіх лётчыкаў, затым працаваў інструктарам у розных авіяцыйных школах. З 1933 года служыў у Галоўпаўночмаршляху, здзейсніў некалькі далёкіх пералётаў. У красавіку 1934 года ўдзельнічаў у аперацыі па выратаванні людзей з патанулага парахода «Чэлюскін». У 1936 годзе здзейсніў пералёт Лос-Анджэлес (ЗША) — Масква (19 тыс. км). 12 жніўня 1937 года на самалёце Н-209, маючы на ​​борце 6 чалавек экіпажа, стартаваў пад Масквой з задачай пераляцець праз Паўночны полюс ў ЗША. А 17 гадз. 53 хв. 13 жніўня сувязь з самалётам, якія трапілі ў цяжкія метэаралагічныя ўмовы, спынілася. Пошук апынуўся беспаспяховым, экіпаж загінуў. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і Чырвонай Зоркі.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12661878X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.
  2. Sigizmund Levanevsky // https://pantheon.world/profile/person/Sigizmund_Levanevsky Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Зніклыя без вестак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Памерлі 13 жніўня
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі