wd wp Пошук:

Сіба Кокан

Сіба Кокан (яп.: 司馬 江漢; народжаны Анда Кіхіра (яп.: 安藤吉次郎) ці Кацусабура(яп.: 勝三郎)); 1738 — 1818) — японскі мастак і гравёр перыяду Эда, вядомы пад псеўданімам Кокан за свае карціны ў стылі ёга(англ.) бел., што капіраваў жывапісныя галандскія стылі, метады і тэмы, а таксама за сваімі гравюрамі ў стылі ўкіё-э, якія ён ствараў пад імем Харушыге. Між гэтым ён адзначыўся падробкамі прац Судзукі Харунобу. Кажуць, што ён хваліўся сваёй здольнасцю імітаваць вялікага майстра так добра. Акрамя таго ён займаўся рангаку ў галіне астраноміі.

Як і многія іншыя мастакі перыяду Эда, Коканам выкарыстоўвалася вялікая разнастайнасць іншых імёнаў у розных кропках ў сваёй кар’еры, хоць «Сіба Кокан», «Сузукі Харушыге», і блізкія да іх варыяцыі з’яўляліся значна часцей.

Біяграфія

Сіба Кокан пачаў вучыцца маляванню ў 15-гадовым узросце ў школе Кано, у Кано Фурунобу[7], але пакінуў школу праз 6 гадоў. Пазней ён перайшоў у вучні да Судзукі Харунобу(руск.) [[|бел.]], асвоіў тэхніку ўкіё-э. Як пасля прыгадваў Кокан Сіба, пасля смерці настаўніка, ён працягваў выпускаць гравюры пад яго імем[7]. Сучасныя гісторыкі мастацтва адзначаюць адметны каліграфічны стыль подпісу фальшывага Харунобу, выкарыстанне перспектывы ў заходнім стылі і некалькі менш тонкія фігуры ў працах «Харунобе» (Кокана).

У канчатковым выніку, мастак прыняў імя Судзукі Харусігэ і працягваў працаваць у манеры Харунобу, малюючы прыгажунь. Самая вядомая серыя гравюр Кокана Сіба носіць назву «Снег, месяц і кветкі» і выпушчаная ў 1771 годзе[7]. Гэта вобразнае ўвасабленне прыгажосці часоў года, якія змяняюць адзін аднаго, а ў філасофскім сэнсе — прыгажосці наогул. Людзі і прырода — асноўная тэма гэтай вытанчанай, лірычна-вытанчанай серыі[7].

Мастак таксама адчуў уплыў Со Шысекі(англ.) бел.. Нягледзячы на тое, што майстар валодаў самымі рознымі стылямі, ён таксама быў і вялікім наватарам, які асвойваў новыя тэхнікі і карыстаўся імі.

«Сустрэча Японіі, Кітая і Захаду»

Паступова магчымасці укіё-э перасталі задавальняць творчыя патрэбы мастака і ён стаў вывучаць кітайскі жывапіс з яго імкненнем да перадачы перспектывы і яркіх фарбаў. Далей Кокан Сіба зацікавіўся заходнім мастацтвам. Ён вывучаў яго па работах японскага мастака заходняга стылю Хірага Гэнай[7].

«Від на Мімегуры з ракі Суміда». Першая медная гравюра ў Японіі

Сіба Кокан нават жыў некаторы час у Нагасакі і, размаўляючы з галандцамі, вывучыў іх мову, каб мець магчымасць чытаць першакрыніцы і глыбей спасцігнуць прыёмы галандскага жывапісу. Так, ён вывучыў еўрапейскі спосаб гравіравання на меднай пласціне[7]. Кокан Сіба стаў першым японскім мастаком, які ў 1783 годзе першым выкарыстаў тэхніку глыбокага друку ў сваім творы пад назвай «Від на Мімегуры»[8].

Змяніўшы уласны стыль, ён прыняў новае імя, што праславіла яго, — Кокан Сіба. Ён стаў не толькі прыхільнікам новага стылю, але і заклікаў да глыбокага вывучэння еўрапейскіх навук і мастацтваў[7].

«Ракан(руск.) бел.»

Мастак не толькі выпусціў масу гравюр у новым стылі, але стаў пісаць алеем, выпускаць кнігі, якія папулярызуюць заходняе мастацтва[7].

Кокан жыў у Эда, быў вучнем рангаку ў дадатак да сваіх мастацкіх заняткаў і цікавіўся астраноміяй у прыватнасці. Праз гэта выдаў кнігу Каперніка з уласнымі ілюстрацыямі.

Таксама сустракаўся з галандскім паслом Хенрыкам Ромбергам(англ.) бел.[9].

Значэнне творчай і папулярызатарскай дзейнасці

Карта свету працы Сіба Кокана

Пачаўшы артыстычную кар’еру ў 15 гадоў, Кокан Сіба ператварыўся ў сапраўднага майстра і наватара, значна пашырыў гарызонты для сваіх паслядоўнікаў.

Карта свету працы Кокана Сіба, апублікаваная ў 1792 годзе ў двух рукапісных лістах, паказвае ў навакольных дыяграмах малюнкі Каперніка з Зямлёй, Сонцам і Месяцам.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #13265041X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Shiba K?kan // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1747 - 1818 // NMVW-collection website Праверана 16 студзеня 2020.
  4. Shiba Kokan // RKDartists
  5. Shiba Kōkan // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
  6. Japanse // NMVW-collection website Праверана 16 студзеня 2020.
  7. 1 2 3 4 5 6 7 8 Японская гравюра укиё-э: Кокан Сиба Архівавана 28 верасня 2017. (руск.)
  8. Schirokauer, Conrad (1989). «15». A Brief History of Chinese and Japanese Civilizations (2nd ed.). University of New York: Harcourt Brace Jovanovich, Publishers. ISBN 0-15-505569-0. pg. 380
  9. [http://magazine.sieboldhuis.org/custom/PDF/TNJR_v1_2_2010_van_Gulik_Verschuivende_Perspectieven.pdf Verschuivende Perspectieven Willem van Gulik]
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі ў 1818 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Постаці японскай астраноміі
Катэгорыя·Папулярызатары навукі
Катэгорыя·Памерлі 19 лістапада
Катэгорыя·Гравёры Японіі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1747 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1738 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Постаці японскай картаграфіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Пахаваныя ў Токіа
Катэгорыя·Мастакі Японіі
Катэгорыя·Памерлі ў Эда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных