wd wp Пошук:

Сячэнне рассеяння

Сячэ́нне рассе́яння, ці эфекты́ўнае сячэ́нне ў квантавай механіцы — фізічная велічыня, якая характарызуе імавернасць пераходу сістэмы дзвюх часціц пры іх сутыкненні ў пэўны канечны стан у выніку пругкага ці няпругкага рассеяння, напрыклад, пучка часціц на нерухомай мішэні.

Выражаецца формулай:

d σ

d N

n v

,

{\displaystyle d\sigma ={\frac {dN}{nv}},}

\{\displaystyle d\sigma =\{\frac \{dN\}\{nv\}\},\} дзе dN — лік такіх пераходаў за адзінку часу, n — канцэнтрацыя часціц, якія падаюць на мішэнь, v — іх скорасць.

У прасцейшым выпадку вызначае памеры плошчы, пры праходжанні праз якую часціца рассейваецца (гл. рассеянне мікрачасціц). Пругкае рассеянне часціц характарызуюць дыферэнцыяльным сячэннем dσ/dΩ, дзе dΩ — элемент цялеснага вугла, у які рассейваюцца часціца і поўным пругкім сячэннем σ, роўным інтэгралу дыферэнцыяльнага сячэння, узятаму па поўным цялесным вугле.

У фізіцы элементарных часціц эфектыўнае сячэнне (сячэнне рэакцыі) характарызуе працэсы іх узаемадзеяння (рассеянне, распад, анігіляцыю, множнае нараджэнне часціц і інш.). Эксперыментальныя вымярэнні сячэння даюць звесткі аб структуры сутыкнутых часціц. Напрыклад, вымярэнні пругкага рассеяння альфа-часціц атамамі рэчыва дазволілі адкрыць атамнае ядро, а пругкага рассеяння электронаў нуклонамі — вызначыць радыусы нуклонаў і размеркаванне ў іх электрычнага зараду і магнітнага моманту (электрамагнітны формфактар).

Паняццем сячэння карыстаюцца таксама ў кінетычных ураўненнях, што апісваюць нераўнаважныя працэсы ў статыстычнай фізіцы і фізічнай кінетыцы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Ядзерная фізіка
Катэгорыя·Фізіка элементарных часціц
Катэгорыя·Рассеянне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Тэорыя рассеяння