wd wp Пошук:

Сяржук Трухановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Трухановіч. Сяржу́к Трухано́віч (нарадзіўся 16 лютага 1971 года) — беларускі гітарыст, удзельнік гуртоў Крама і Палац.

Біяграфія

Нарадзіўся 16 лютага 1971 года ў Мінску. Ствараць першыя п’есы ды песні пачаў ва ўзросце 10 гадоў. Скончыў ДПТВ-148 па спецыяльнасці чырвонадрэўшчык у 1989 годзе. Падчас навучання пачаў займацца гітарай. У 2003 годзе скончыў БДУК як артыст эстрады і выкладчык па класе гітары Уладзіміра Вугольніка. Выступаў у складзе розных самадзейных калектываў і ВІА. У сярэдзіне 80-х сабраў сваю першую групу «Азарт», потым граў у складзе хард-рокавай групы «Каменный дождь» (пазней — «Рокіс»). У 1991 годзе ўвайшоў у групу Крама, у сярэдзіне 90-х заснаваў уласны праект — групу Sam Gray, якая выконвала музыку ў стылі кантры-рок і была адзначана першай прэміяй конкурсу альтэрнатыўнай музыкі «Саступі дарогу!» Фонду Сораса-Беларусь (1996). Пасля гэтага непрацяглы час выступаў як гітарыст ансамбля Сябры, браў удзел у маскоўскім праекце «А. Олейников и друзья». Ад 2002 года сумяшчае выступленні ў складзе Крамы і Палаца.

Дыскаграфія

З «Крамай»

З «Палацам»

Сольныя альбомы

Зноскі

  1. Сяржук Трухановіч «Шлях да мора» (+аўдыё) / Experty.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Рок-музыканты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Гітарысты Беларусі