wd wp Пошук:

Сяргей Фёдаравіч Русаковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Русаковіч. Сяргей Фёдаравіч Русаковіч (1912, в. Асавец, Бабруйскі павет, Мінская губерня, цяпер Любанскі раён, Мінская вобласць — пасля 1937, ГУЛАГ) — беларускі празаік, перакладчык.

Біяграфія

У 1930 годзе паступіў у МБПТ. Быў членам літаратурнага гуртка навучэнцаў тэхнікума. Восенню 1931 года разам з З. Астапенкам, С. Астрэйкам, У. Дудзіцкім, Л. Калюгам, У. Сядурам і некаторымі іншымі «забастоўшчыкамі» за ўцёкі «з прарыву» па збіранні мерзлай бульбы ў калгасе «Сцяпянка» выключаны з тэхнікума з «воўчым білетам» як «нацдэм». У 1931 годзе паступіў у БДУ, але неўзабаве кінуў вучобу. Працаваў перакладчыкам Ваеннага выдавецтва. Арыштаваны 23.2.1933 года ў Мінску па адрасе: вул. Крапоткіна, д. 63б, кв. 1. Асуджаны асобай нарадай пры НКУС 10.8.1933 года як «член контр­рэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі» да 3 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем тэрміна пакарання ў папраўча-працоўных лагерах. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 24.8.1956 года. Асабовая справа С. Русаковіча № 14618-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Вясной 1931 года ў часопісе «Узвышша» апублікаваў апавяданне «Крумкач». М. Кавыль пісаў, што ў апавяданні «Крумкач» у «замаскіраванай форме [С. Русаковіч] крытыкаваў маскалёў, якіх у народзе называлі крумкачамі…».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйскім павеце
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў ГУЛАГу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Любанскім раёне
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі