wd wp Пошук:

Сяргей Фаміч Пшонны

Сяргей Фаміч Пшонны (5 верасня 192230 жніўня 1994) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, афіцэр разведкі[1] 227-га гвардзейскага стралковага палка 79-й гвардзейскай стралковай дывізіі (8-я гвардзейская армія, 1-ы Беларускі фронт), гвардыі старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (24.03.1945).

С. М. Пшонны нарадзіўся ў вёсцы Кушняроўка (сучасны Чашніцкі раён Віцебскай вобласці).

У Чырвонай Арміі з 1941 года. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. У час Вялікай Айчыннай вайны з 1941 г. прымаў удзел у баявых дзеяннях[1].

Узвод разведчыкаў пад камандваннем старшага лейтэнанта С. М. Пшоннага вызначыўся 2 жніўня 1944 г. пры фарсіраванні ракі Вісла на поўдзень ад Варшавы[1]. Байцы ўзвода знішчылі агнявыя кропкі праціўніка, разграмілі штаб зенітнага палка, захапілі ў палон яго афіцэраў з дакументамі і палкавым сцягам, садзейнічаў пераправе двух савецкіх палкоў[1].

З 1946 года маёр С. М. Пшонны ў запасе. Жыў у Днепрапятроўску.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чашніцкім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі ў Днепрапятроўскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі 30 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе