Сяргей Сцяпанавіч Бульчык (23 лістапада 1909, г. Мінск — 1996) — беларусі і рускі савецкі акцёр. Народны артыст БССР (1959)[1].
Пасля заканчэння студыі БДТ-1 з 1937 года акцёр гэтага тэатра. Працаваў у тэатрах: Заслаўскім калгасна-саўгасным (з 1939), Пінскім абласным драматычным (1940—1941 і з 1946 года). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1954 года ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры[1].
Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Глыбокі псіхалагізм, выразны знешні малюнак, дакладныя дэталі адрозніваюць сатырычныя вобразы, створаныя Бульчыкам[1].
Найбольш значныя ролі ў нацыянальным рэпертуары: дзед Бадыль, Гудовіч, Туляга («Партызаны», «З народам», «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы), Крыніцкі («Паўлінка» Я. Купалы), Лявон, дзед Цыбулька («Лявоніха на арбіце», «Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Духонін («Гады навальнічныя» К. Губарэвіча). Стварыў вобраз У. І. Леніна ў спектаклях «Крамлёўскія куранты» і «Трэцяя патэтычная» М. Пагодзіна, «Імем рэвалюцыі» М. Шатрова(руск.) бел.[1].
Сярод лепшых роляў рускай і замежнай класікі: Суніца («Рэвізор(руск.) бел.» М. Гогаля), Любім Тарцоў («Беднасць не загана(руск.) бел.» А. Астроўскага), Кутузаў («Даўным-даўно (п’еса)(руск.) бел.» А. Гладкова(руск.) бел.), Труфальдзіна(руск.) бел., Фарліпаполі («Слуга двух гаспадароў(руск.) бел.», «Тракціршчыца(італ.) бел.» К. Гальдоні), Шрусберы («Марыя Сцюарт» Ф. Шылера)[1].