wd wp Пошук:

Сяргей Сцяпанавіч Бульчык

Сяргей Сцяпанавіч Бульчык (23 лістапада 1909, г. Мінск — 1996) — беларусі і рускі савецкі акцёр. Народны артыст БССР (1959)[1].

Біяграфія

Пасля заканчэння студыі БДТ-1 з 1937 года акцёр гэтага тэатра. Працаваў у тэатрах: Заслаўскім калгасна-саўгасным (з 1939), Пінскім абласным драматычным (1940—1941 і з 1946 года). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1954 года ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры[1].

Творчасць

Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Глыбокі псіхалагізм, выразны знешні малюнак, дакладныя дэталі адрозніваюць сатырычныя вобразы, створаныя Бульчыкам[1].

Найбольш значныя ролі ў нацыянальным рэпертуары: дзед Бадыль, Гудовіч, Туляга («Партызаны», «З народам», «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы), Крыніцкі («Паўлінка» Я. Купалы), Лявон, дзед Цыбулька («Лявоніха на арбіце», «Таблетку пад язык» А. Макаёнка), ДухонінГады навальнічныя» К. Губарэвіча). Стварыў вобраз У. І. Леніна ў спектаклях «Крамлёўскія куранты» і «Трэцяя патэтычная» М. Пагодзіна, «Імем рэвалюцыі» М. Шатрова(руск.) бел.[1].

Сярод лепшых роляў рускай і замежнай класікі: Суніца («Рэвізор(руск.) бел.» М. Гогаля), Любім Тарцоў («Беднасць не загана(руск.) бел.» А. Астроўскага), Кутузаў («Даўным-даўно (п’еса)(руск.) бел.» А. Гладкова(руск.) бел.), Труфальдзіна(руск.) бел., Фарліпаполі («Слуга двух гаспадароў(руск.) бел.», «Тракціршчыца(італ.) бел.» К. Гальдоні), Шрусберы («Марыя Сцюарт» Ф. Шылера)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Бульчик Сергей Степанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 90. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Магілёве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лістапада
Катэгорыя·Пахаваныя на Машэкаўскіх могілках
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 24 студзеня
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»