wd wp Пошук:

Сяргей Міхайлавіч Ясінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ясінскі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Міхайлавіч Ясінскі (нар. 7 студзеня 1965, Віцебск) — беларускі футбаліст і трэнер. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам моладзевай зборнай Беларусі.

Кар’ера футбаліста

Большую частку сваёй кар’еры футбаліста правёў у віцебскіх клубах «Віцебск» (ранейшыя назвы «Дзвіна», КІМ і «Лакаматыў-96»), «Лакаматыў» (СКБ) і «Дынама-Энергагаз». Таксама выступаў за маладзечанскую «Працу», дубль сталічнага «Дынама» і «Азярцы» з Глыбокага. Ясінскі меў вопыт гульні і па-за межамі СССР і Беларусі ў Польшчы, Ізраілі і Венгрыі.

Кар’ера трэнера

Скончыў Віцебскі педінстытут (1989). Трэнерскую кар’еру пачаў у «Азярцах», дзе быў гуляючым трэнерам, а з 2001 года працаваў у віцебскай СДЮШАР-6. У 2003 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб мясцовага «Лакаматыва», з 2005 па лета 2006 года быў галоўным трэнерам каманды. Пасля па паўгода працаваў у «Оршы» і «Гомелі». З лета 2007 года быў галоўным трэнерам мінскага «Лакаматыва», які вывеў у Вышэйшую лігу, але ўлетку 2008 года быў звольнены. У 2009 годзе ўзначальваў мазырскую «Славію», пасля чаго працаваў у Малдове і Казахстане.

У 2010 годзе вярнуўся з Казахстана і неўзабаве ўзначаліў пастаўскую акадэмію ПМЦ. Заставаўся ў ПМЦ да спынення існавання акадэміі ў канцы 2014 года. Са студзеня 2015 года працаваў трэнерам дубля «Віцебска»[3], а ў ліпені таго ж года пасля адстаўкі Сяргея Вехцева быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[4] і пазней зацверджаны на пасадзе.

11 снежня 2020 года Сяргей Ясінскі па пагадненні бакоў скасаваў кантракт з «Віцебскам»[5] і ўзначаліў моладзевую зборную Беларусі[6]. Спачатку быў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера, а ў студзені 2021 года быў афіцыйна зацверджаны на пасадзе[7].

У жніўні 2022 года зноў стаў галоўным трэнерам «Віцебска», захаваўшы пасаду ў моладзевай зборнай[8]. Па выніках сезона 2022 віцебская каманда заняла 15-е месца і выбыла ў Першую лігу, пасля чаго Ясінскі пакінуў клуб і сканцэнтраваўся на моладзевай зборнай.

Зноскі

  1. FootballFacts.ru
  2. 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
  3. Дмитрий Косенок назначен заместителем директора по спортивной работе ФК «Витебск»(недаступная спасылка)
  4. Ясинский назначен исполняющим обязанности главного тренера «Витебска»
  5. Сергей Михайлович Ясинский покидает клуб!(руск.) . Официальный клуб ФК «Витебск» (11 снежня 2020). Праверана 25 снежня 2020.(недаступная спасылка)
  6. Сергей Михайлович Ясинский станет главным тренером молодёжной сборной!(руск.)  (недаступная спасылка). Официальный клуб ФК «Витебск» (11 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2021. Праверана 25 снежня 2020.
  7. Футбол. Сергей Ясинский официально возглавил молодежную сборную Беларуси(руск.) . Прессбол (22 студзеня 2021). Праверана 30 чэрвеня 2021.
  8. Ясинский сменил Чернухина на посту главного тренера “Витебска”(руск.) . football.by (16 жніўня 2022). Праверана 16 жніўня 2022.
Тэмы гэтай старонкі (36):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык Новалукомль
Катэгорыя·Ігракі ФК Штадлер
Катэгорыя·Ігракі ФК Шымшон Тэль-Авіў
Катэгорыя·Трэнеры ФК СКВІЧ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцьбіч-Дынама-Энерга
Катэгорыя·Трэнеры ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 студзеня
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Футбалісты СССР
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Віцебск
Катэгорыя·Ігракі ФК Маладзечна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Азярцы Глыбокае
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Трэнеры ФК Орша
Катэгорыя·Трэнеры ФК Віцебск
Катэгорыя·Трэнеры ФК Азярцы Глыбокае
Катэгорыя·Трэнеры ФК ПМЦ Паставы
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Трэнеры маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Ягелонія Беласток
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск