wd wp Пошук:

Сяргей Міхайлавіч Ліпатаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ліпатаў. Сяргей Міхайлавіч Ліпатаў (11 кастрычніка 1899, вёска Глухаўка, Серпухаўскі павет, Маскоўская губерня, Расійская імперыя — 8 студзеня 1961) — савецкі беларускі вучоны ў галіне фізічнай і калоіднай хіміі. Доктар хімічных навук (1936). Прафесар (1934). Акадэмік АН БССР (1940).

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1923). У 1924—1927 гг. працаваў у 1-й хімічнай лабараторыі Маскоўскай паркаленабіўной фабрыкі, з 1927 г. загадваў навуковай часткай цэнтральнай лабараторыі Іванава-Вазнясенскага тэкстыльнага трэста, адначасова выкладаў у Іванава-Вазнясенскім політэхнічным інстытуце. З 1929 г. загадчык лабараторыі Фізіка-хімічнага інстытута імя Л. Я. Карпава, у 1932—1937 гг. прафесар, загадчык кафедры Маскоўскага інстытута лёгкай прамысловасці, з 1938 года загадчык лабараторыі Калоідна-электрахімічнага інстытута АН СССР, адначасова начальнік навукова-праграмнага аддзела Прэзідыума АН СССР. У 1940—1944 гг. віцэ-прэзідэнт АН БССР і загадчык лабараторыі Інстытута хіміі АН БССР. У 1944—1959 гг. загадчык кафедры Маскоўскага тэкстыльнага інстытута, адначасова кіраўнік лабараторыі высокапалімераў і расліннай сыравіны Інстытута хіміі АН БССР. У 1959—1960 гг. загадчык лабараторыі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР.

Навуковая і арганізацыйная дзейнасць

Асноўныя працы ў галіне калоіднай хіміі і хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Распрацаваў агульную тэорыю сінерэзісу (прэмія імя Д. І. Мендзялеева АН СССР), вакуумны спосаб фарбавання, схему атрымання віскозы, спосаб атрымання спірту з крухмала- і цэлюлозазамяшчальнай сыравіны, якія ў далейшым былі ўкаранёныя ў прамысловасць.

Падрыхтаваў 20 кандыдатаў і 4 дактароў навук.

У гады Вялікай Айчыннай вайны быў накіраваны ў Ташкент для арганізацыі працы Акадэміі навук БССР. 6 студзеня 1942 года там адбылося першае пасля эвакуацыі з Мінску паседжанне Прэзідыума АН БССР пад кіраўніцтвам віцэ-прэзідэнта АН БССР С. М. Ліпатава, дзе былі разгледжаны пытанні, звязаныя з аднаўленнем дзейнасці Акадэміі навук БССР. У 1942—1944 гадах загадваў лабараторыяй Інстытута хіміі АН БССР, адноўленай на новым месцы, ў Ташкенце. Адначасова ажыццяўляў выкладчыцкую дзейнасць у Сярэднеазіяцкім універсітэце.

Бібліяграфія

Аўтар больш 150 навуковых прац, 6 манаграфій. Асноўныя працы:

Крыніцы

Спасылкі

  1. Sergej Michajlovič Lipatov // https://autority.snk.sk/cgi-bin/koha/opac-authoritiesdetail.pl?marc=1&authid=160824
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хімікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Серпухаўскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў 1961 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Выкладчыкі Нацыянальнага ўніверсітэта Узбекістана
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі 8 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Фізікахімікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»