wd wp Пошук:

Сяргей Мікалаевіч Прахорчык

Сяргей Мікалаевіч Прахорчык (нар. 1 лістапада 1954, в. Зажэвічы, Салігорскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

У 1972 годзе скончыў Зажэвіцкую сярэднюю школу. У гэтым жа годзе паступіў ў Беларускі інстытут механізацыі і электрафікацыі сельскай гаспадаркі горада Мінска па спецыяльнасці інжынер-электрык. Скончыў інстытут у 1977 годзе.

З 1977 года па 1978 год працаваў старэйшым інжынерам-электрыкам Смалявіцкага РМЗ. З 1978 года займае пасаду старэйшага інжынера- электрыка МППК «Даманавічы» Салігорскага раёна. У 1981 годзе атрымаў пасаду галоўнага інжынера корма- прадпрыемства «Даманавічы». У гэтым жа годзе быў пераведзены на пасаду дырэктара гэтага ж прадпрыемства. З 1983 года па 1995 год быў дырэктарам саўгаса «Новае жыццё»

У 1995 годзе быў абраны старшынёй Салігорскага раённага выканаўчага камітэта і знаходзіўся на гэтым пасту да 2001 года. Адначасова з’яўляўся дэпутатам палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

З 2001 года па 2014 год выконваў функцыі старшыні Салігорскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лістапада
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Старшыні Салігорскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДАТУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Салігорскім раёне