wd wp Пошук:

Сяргей Мікалаевіч Бохан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бохан. Сяргей Мікалаевіч Бохан (8 студзеня 1956, Орша, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 8 студзеня 1956 года ў г. Оршы Віцебскай вобласці.

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, інжынер шляхоў зносін — механік.

Працоўную дзейнасць пачаў дзяжурным памочнікам начальніка дэзпрамстанцыі ў г. Орша. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў майстрам лакаматыўнага дэпо Віцебск, начальнікам лакаматыўных дэпо Полацк, Віцебск Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі, намеснікам начальніка Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны знакамі «Ганароваму чыгуначніку», «Выдатнік Беларускай чыгункі».

Асабістае жыццё

Жанаты, мае сына.

Зноскі

  1. 1 2 http://house.gov.by/index.php/,7041,33823,,,0,,,0.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы