wd wp Пошук:

Сяргей Лявонцьевіч Стоцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Стоцкі. Сяргей Лявонцьевіч Стоцкі (нар. 31 кастрычніка 1961, г. Мінск) — беларускі архітэктар і мастак.

Біяграфія

У 1980 годзе скончыў мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава[1]. У 19801981 гадах мастак у вытворчым камбінаце «Белбытрэклама». У 19811986 гадах вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце па спецыяльнасці «Інтэр’ер і абсталяванне» (выкладчыкі С. Б. Баткоўскі, І. П. Харламаў, В. Гусеў). Падчас вучобы ў інстытуце ўдзельнічаў у студэнцкіх выстаўках. У 19861987 гадах служыў Савецкай Арміі. У 1988—2016 гадах працаваў у АМ-2 інстытута «Белдзяржпраект»[2], начальнік групы.

З 2015 года старэйшы выкладчык кафедры дызайну Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава[3].

З 1990 года ў Маладзёжным аб’яднанні Беларускага саюза мастакоў[1]. Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1994 года[2], член Беларускага саюза мастакоў з 2011 года[1].

Творчасць

Інтэрнат Беларускай акадэміі мастацтваў з надбудовай
Заалагічны музей Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Асноўныя працы: адміністрацыйны будынак у раёне скрыжаванні вул. Гарадзецкай-Шафарнянскай у г. Мінску (2003—2005; у сааўтарстве Б. Р. Цыёнскім, А. Ю. Янушковай, В. У. Стоцкай); рэканструкцыя інтэрната Беларускай акадэміі мастацтваў з надбудовай жылога і мансарднага паверхаў па вул. Сурганава, 14 у Мінску (20032007; у сааўтарстве Б. Р. Цыёнскім, А. Ю. Янушковай, В. У. Стоцкай); рэстаўрацыя і рэканструкцыя Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, інтэр’еры асобных памяшканняў (20042009; у сааўтарстве В. У. Стоцкай); рэканструкцыя з надбудовай будынка Нацыянальнага банка па пр. Незалежнасці ў г. Мінску, інтэр’еры вестыбюльнай групы галоўнага ўваходу (20002003; у суаўтарстве з В. Ф. Ачайкіным і Б. Р. Цыёнскім); добраўпарадкаванне тэрыторыі, якая прылягае да Белдзяржфілармоніі, малыя формы – свяцільні, лавы, урны, афішныя тумбы (2003); рэканструкцыя ювелірнай крамы «Біруза» ў г. Мінску, інтэр’ер гандлёвай залы (1990, удзел у архітэктурным конкурсе «Лепшы праект года»); навучальна-лабараторны корпус біялагічнага факультэта БДУ, інтэр’еры заалагічнага музея (2002; у суаўтарстве з В. Ф. Ачайкіным, Б. Р. Цыёнскім, В. У. Стоцкай, А. Ю. Янушковай); прыбудова аперацыйна-рэанімацыйнага блока да галоўнага корпуса гарадской гінекалагічнай бальніцы па вул. Сенніцкай у Мінску, дэкаратыўныя агароджы і малыя формы (2000—2002); рамонт асобных памяшканняў ОДА з арганізацыяй інтэрнэт-кафэ ў г. Мінску (у суаўтарстве з Б. Р. Цыёнскім і А. Катляровай); універсітэт у г. Баранавічы: фасады і інтэр’еры асноўных памяшканняў (20052007; у суаўтарстве з А. П. Панамаровым, В. У. Стоцкай)[2]; рэстаўрацыя і рэканструкцыя Тэатра юнага гледача (архітэктурныя рашэнні і інтэр’еры асобных памяшканняў).

У мастацкіх выстаўках удзельнічае з 1989 года. Сярод іх: «Маладзёжная — 89», «Жыве Беларусь» (1993), «Асоба і навакольнае асяроддзе» (1996), групавая выстаўка «Вобраз» ў г. Масква ў ЦДМ (1999), Рэспубліканская мастацкая выстаўка, прысвечаная г. Мінску (2003), «Калядны фэст» (20082012), «Ад Менска да Мінска» (2013), персанальныя выстаўкі ў Саюзе архітэктараў (1997) і ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л. Шчамялёва ў Мінску (Ушедшее и Сохраненное; 2014) і іншыя[1], Рэспубліканская мастацкая выстаўка «950 гадоў г. Мінску» (2017)[3].

Шэраг прац знаходзіцца ў прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой[1]

Узнагароды

Дыплом БСА ў намінацыі «Інтэр’ер» конкурсу архітэктурных ідэй «Дом, інтэр’ер, чалавек» у рамках рэспубліканскага фестывалю «Архітэктура 2002» за інтэр’еры заалагічнага музея[2].

Сям’я

У шлюбе з архітэктарам Веранікай Стоцкай.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Стоцкий Сергей Леонтьевич
  2. 1 2 3 4 Стоцкий Сергей Леонтьевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  3. 1 2 КАФЕДРА ДИЗАЙНА

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 кастрычніка
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў