wd wp Пошук:

Сяргей Георгіевіч Скрыпнічэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Скрыпнічэнка. Сяргей «Скрыпа» Скрыпнічэнка (нарадзіўся 27 мая 1971) — лідар гурта žygimont VAZA.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і знакамітага мастака Георгія Скрыпнічэнкі (1940—2015) і рэжысёра і выкладчыцы сцэнічнае мовы БДУК Наталлі Скрыпнічэнкі (1949—1994). Вучыўся у мінскай музычнай школе № 8 (клас фартэпіяна). Вучыўся ў Мірскім мастацка-рэстаўрацыйным вучылішчы, Беларускай Акадэміі мастацтваў, Віленскім педагагічным універсітэце. Жыве ў Мінску. Ад 1998 года жанаты з вядомай мастачкай Юліяй Галавіной (у грамадзянскім шлюбе — ад 1992 года). У маі 2008 года ў іх нарадзіўся сын Дамінік Скрыпнічэнка.

Музычная творчасць

Заснавальнік, гітарыст і вакаліст гурта žygimont VAZA. Пісаў музыку і тэксты. Стварыў некалькі альбомаў пад тытулам «Skrypa MX». Ад 2009 году цалкам завяршыў дзейнасць žygimont VAZA і распачаў новы праект The Blue Devils.

Дызайнерская справа

Праз шмат год працаваў і працягвае супрацу з шэрагам міжнародных рэкламных агенцтваў на пасадах дызайнера і арт-дырэктара. Разам з жонкай заснаваў дызайнерскі лэйбл «Tank Press». Мае шматлікія дызайнерскія ўзнагароды. Прымаў удзел у афармленні альбомаў беларускіх музычных гуртоў (Тарпач, IQ48 ды іншых).

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 24 снежня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Гітарысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных