wd wp Пошук:

Сяргей Барысавіч Ярэц

Сяргей Барысавіч Ярэц (нар. 25 снежня 1983, г. Рэчыца, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1983 годзе ў Рэчыцы. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачынаў інжынерам па арганізацыі перавозак РАУП «Гомельаблаўтатранс». У 2007—2011 гадах працаваў галоўным інжынерам, затым дырэктарам філіяла Аўтобусны парк № 3 ААТ «Гомельаблаўтатранс» у Рэчыцы. У 2011 годзе прызначаны намеснікам старшыні, у 2014-м — першым намеснікам старшыні Рэчыцкага райвыканкама. У верасні 2019 годзе ўзначаліў ДУ «Гомельаблпрам»[1]. 3 кастрычніка 2022 года прызначаны старшынёй Жлобінскага райвыканкама[2].

Зноскі

  1. На Гомельщине новые Помощник Президента — инспектор по Гомельской области и шесть председателей райисполкомов // Правда Гомель
  2. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 кастрычніка разгледзеў кадравыя пытанні.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 снежня
Катэгорыя·Інжынеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старшыні Жлобінскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе