У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каровін.
Сяргей Аляксеевіч Каровін (руск.: Серге́й Алексе́евич Коро́вин, 1858 — 1908) — рускі жывапісец. Брат К. А. Каровіна.
Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1876-86) у В. Р. Пярова і І. М. Пранішнікава, выкладаў там жа ў 1888—1907 гадах. Член Саюза рускіх мастакоў. Працягваў традыцыі мастацтва перасоўнікаў («Перад пакараннем», 1884, Масква). У 2-й палове 1890-х гг. у жанрах Каровіна з’яўляюцца лірызм, цікавасць да пейзажу, а дбайнасць распрацоўкі асобных дэталяў у ранніх карцінах змяняе шырокая, эцюдныя манера пісьма («Да Троіцы», 1902, Траццякоўская галерэя). З ілюстрацый Каровіна вылучаюцца экспрэсіяй і трагізмам малюнкі да аповесці Гогаля «Шынель» (паміж 1900-08, Траццякоўская галерэя і Рускі музей).