wd wp Пошук:

Сяргей Аляксеевіч Каровін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каровін.

Сяргей Аляксеевіч Каровін (руск.: Серге́й Алексе́евич Коро́вин, 1858 — 1908) — рускі жывапісец. Брат К. А. Каровіна.

Аўтапартрэт

Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1876-86) у В. Р. Пярова і І. М. Пранішнікава, выкладаў там жа ў 1888—1907 гадах. Член Саюза рускіх мастакоў. Працягваў традыцыі мастацтва перасоўнікаў («Перад пакараннем», 1884, Масква). У 2-й палове 1890-х гг. у жанрах Каровіна з’яўляюцца лірызм, цікавасць да пейзажу, а дбайнасць распрацоўкі асобных дэталяў у ранніх карцінах змяняе шырокая, эцюдныя манера пісьма («Да Троіцы», 1902, Траццякоўская галерэя). З ілюстрацый Каровіна вылучаюцца экспрэсіяй і трагізмам малюнкі да аповесці Гогаля «Шынель» (паміж 1900-08, Траццякоўская галерэя і Рускі музей).

Зноскі

  1. 1 2 Sergei Alexeevich Korovin // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. 1 2 Коровин Сергей Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1858 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 26 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1908 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства