wd wp Пошук:

Сяргей Аляксандравіч Кандрацьеў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Кандрацьеў (нар. 2 лютага 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца віцебскага «Вялеса-2020».

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай школы «Змена», з 2008 года гуляў за мінскае «Дынама». У сезоне 2010 быў асноўным левым абаронцам, але потым быў выцеснены з асноўнага складу.

У лютым 2013 года перайшоў у «Гомель»[3]. У гомельскім клубе трывала гуляў у аснове, звычайна на пазіцыі левага абаронцы, часам выкарыстоўваўся як правы абаронца. У лютым 2014 года кантракт з «Гомелем» быў разарваны[4].

У сакавіку 2014 падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама»[5]. У складзе брэсцкага клуба стаў выступаць на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, часам таксама гуляў флангавага абаронцу. У матчы 3-га тура супраць «Белшыны» (12 красавіка) на 29-й хвіліне атрымаў чырвоную картку з-за канфлікту з арбітрам пасля выдалення Уладзіміра Шчэрбы[6]. Застаўшыся удзевяцёх, брэсцкі клуб разгромна саступіў 0:7, а Кандрацьеў атрымаў трохматчавую дыскваліфікацыю.

У сезоне 2015 працягваў быць асноўным іграком «Дынама», стаў выступаць на пазіцыі левага абаронцы. Па заканчэнні сезону пакінуў клуб[7].

У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[8], дзе стаў іграком асновы. У студзені 2017 года накіраваўся ў стан бабруйскай «Белшыны» і ў лютым падпісаў кантракт[9]. У складзе «Белшыны» таксама стаў асноўным абаронцам.

У студзені 2019 года перайшоў у жыткавіцкі ЮАС, аднак ужо ў красавіку пакінуў каманду і завяршыў прафесійную кар’еру[10].

У жніўні 2022 года далучыўся да віцебскага «Вялеса-2020» у Другой лізе.

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевыя зборныя Беларусі розных узростаў.

Дасягненні

Зноскі

  1. Sergey Kondratjev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/sergey_kondratjev/
  3. Футбол. “Гомель” подписал двухлетний контракт с Сергеем Кондратьевым
  4. Сергей Кондратьев покидает “Гомель” Архівавана 5 сакавіка 2016.
  5. Брестское «Динамо» подписало контракты с Дударем, Кондратьевым, Жевнеровым и Кириллом Вергейчиком
  6. Футбол. Владимир Щербо: Богунов — мой любимый актер после Джимма Керри
  7. Перепечко, Челядко, Щербо и еще пять игроков покинули брестское “Динамо”
  8. Михаил Горбачев и Сергей Кондратьев заключили контракты с “Нафтаном”, Руслан Гунчак продлил соглашение
  9. Сергей Кондратьев и Никита Шугунков сменили “Нафтан” на “Белшину”
  10. В 29 ушел из футбола и начал штурмовать IT: история бывшего защитника минского и брестского «Динамо»
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага
Катэгорыя·Ігракі ФК Вялес-2020 Віцебск
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск-2
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных