wd wp Пошук:

Сяргей Адамавіч Гусак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гусак. Сяргей Адамавіч Гусак (2 красавіка 1930, в. Іванкаўшчына, Мазырскі раён, Гомельская вобласць — 19 снежня 1969) — беларускі крытык, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1965), дацэнт (1969).

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філалагічны факультэт, 1955; аспірантура, 1960).

Працаваў у газеце «Сельская праўда» (1953—1955, карэктар, стыльрэдактар, літаратурны работнік), Жалудоцкай школе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці, Воўчынскай школе Камянецкага раёна і Малазводскай школе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (1955—1958, настаўнік беларускай мовы і літаратуры), Высокаўскім раённым аддзеле народнай адукацыі Брэсцкай вобласці (1958—1959, загадчык аддзела), Навукова-даследчым інстытуце педагогікі Міністэрства асветы Беларускай ССР (1960—1962, старшы навуковы супрацоўнік), Міністэрстве асветы Беларускай ССР (1962—1965, начальнік вучэбна-метадычнага аддзела), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1965—1968, дацэнт кафедры беларускай літаратуры), Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна (01.10.1968-19.12.1969, рэктар).

Навуковыя інтарэсы: праблемы сучаснай беларускай прозы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 19 снежня
Катэгорыя·Рэктары Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1969 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 красавіка