wd wp Пошук:

Сяргей Іванавіч Ковыраў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ковыраў. Сяргей Іванавіч Ковыраў (нар. 24 мая 1958, г. Чарапанава, Новасібірская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1982 годзе архітэктурны факультэт Новасібірскага інжынерна-будаўнічага інстытута (выкладчыкі Валерый Пятровіч Арбацкі, Ангеліна Анатолеўна Праваторава).

У 19821988 гадах архітэктар, галоўны спецыяліст майстэрні генплана інстытута «Кемеравагарпраект»; у 19892003 гадах начальнік майстэрні, галоўны спецыяліст інстытута па горадабудаўніцтве, ГАП інстытута «Гомельпраект»; з 2003 года старэйшы выкладчык кафедры «АПГЗ» БелДУТ, пасля дацэнт кафедры «Архітэктура».

Член БСА з 2000 года. Саветнік Беларускай акадэміі архітэктуры з 2003 года.

Творчасць

Асноўныя творчыя працы: ПДП цэнтра г. Анжэра-Суджанска Кемераўскай вобласці (1986, сааўтар А. І. Усольцаў); ПДП Усходняга раёна г. Кемерава (1987, у сааўтарстве); ПДП Цэнтра г. Кемерава (1988, у сааўтарстве); мікрараён № 94 у г. Гомелі (1989); генеральны план мікрараёна 1а ў тэхнаполісе «Паўночны» ў Маскве (1992, сааўтар А. І. Усольцаў); генеральны план тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны «Гомель-Ратон» (1998—2004, кіраўнік аўтарскага калектыва); аналіз фарміравання планіровачнай і функцыянальна-прасторавай структур г. Гомеля ў складзе праекта генеральнага плана горада; праект забудовы п. Навагорск Маскоўскай вобласці (1996—1999, сааўтар В. У. Бельцюкоў, А. І. Усольцаў, Н. М. Барабанава, Л. А. Верхалат); праекты рэканструкцыі і інтэр’ераў памяшканняў адміністрацыйна-бытавога корпуса УПСР на Галаўных збудаваннях у г. Рэчыца (сааўтар Н. М. Барабанава); магазін харчовых тавараў у 52-м мікрараёне Гомеля (2003, сааўтар Н. М. Барабанава), магазін кветак па вул. Леніна ў Гомелі (2008, сааўтар Н. М. Барабанава); рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка з надбудовай 3-х паверхаў па вул. Скакавой[ru] ў Маскве (2005, сааўтар Н. М. Барабанава); гандлёвы цэнтр па Анадырскім праездзе[ru] ў Маскве (2005); горадабудаўнічае абгрунтаванне размяшчэнне гандлёва-забаўляльнага і дзелавога цэнтра ў Цюмені (2006, сааўтар Лукомскі); завод ліфтаў у Маскве (2008); праект жылой забудовы ў г. Бранску (сааўтары У. В. Свідуновіч, Н. М. Барабанава; Лепшы праект года фестывалю архітэктуры ў г. Брэсце (2001), Дыплом МАСА), добраўпарадкаванне сквера з размяшчэннем помніка І. І. Паскевіч у Гомелі (сааўтары Н. М. Барабанава, скульптар Д. Папоў; дыплом Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі фестывалю архітэктуры 2003 у г. Гомелі).

Узнагароды

Узнагароджаны Граматай Гомельскага гарвыканкама за цыкл прац па распрацоўцы малых архітэктурных фот для г. Гомеля (2003).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Выпускнікі Новасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новасібірскай вобласці
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Архітэктары Гомеля
Катэгорыя·Архітэктары Масквы
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БелДУТ
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў