wd wp Пошук:

Сяргей Іванавіч Ёрш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ёрш. Сярге́й Іва́навіч Ёрш (29 лютага 1972, Слонім) — беларускі гісторык, журналіст.

Біяграфія

У 1989 скончыў слонімскую СШ № 1. У 1994 — гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. У 19941995 служыў у беларускім войску.

З 1995 па 1997 працаваў дырэктарам Народнага музея СШ № 4 Слоніма, пасля да 2001 журналістам газетаў «Газета Слонімская», «День» (2002), «Наша Ніва» (20022004).

Выдаўца газет «Голас камбатанта» (Слонім-Мінск, 20002001), «Наша вера» (Слонім, 2000), часопісу «Слонімскі край» (2000) і інш. Адзін з выдаўцоў часопіса «Беларускі Рэзыстанс».

Даследуе беларускае нацыянальнае супраціўленне 19401950-х гадоў, гісторыю Беларускай грэка-каталіцкай царквы, гісторыю Слонімшчыны.

Крытыка

У рэцэнзіі на кнігу «Вяртанне БНП. Асобы і дакументы Беларускай Незалежніцкай Партыі» Юры Туронак адзначае, што Ёрш пашырыў створаны беларускімі эмігрантамі міф пра Вінцэнта Гадлеўскага як заснавальніка БНП і натхняльніка беларускага супрацьнямецкага руху супраціўлення, што несумяшчальна з тагачаснай яго палітычнай пазіцыяй і дзейнасцю[1].

Якуб Наваградцаў у рэцэнзіі на кнігу «Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік» адзначае, што Ёрш у артыкуле «Чорны кот» абсалютна прымае на веру публікацыі беларускіх эміграцыйных выданняў, а тым больш «Беларускага Голасу» з Таронта, што падаецца немэтазгодным. Аднак нарысы Ярша пра ўкраінскае падполле выглядаюць значна лепш: ёсць звесткі і пра арэал дзейнасці, і пра колькасць партызанаў, і пра акцыі ды кіраўніцтва, чаго няма ў нарысах пра беларускі партызанскі рух пасля вайны[2].

Творчасць

Кнігі

Брашуры

Артыкулы ў энцыклапедыях

Прэміі

Сям’я

Жанаты, мае дачку Рагнеду. Жыве ў Мінску.

Зноскі

  1. Юры Туронак. Да генэзы БНП, або як ствараліся міфы // Беларускі Гістарычны Агляд. Том 6. — Сшыткі 1—2 (10—11). — Снежань 1999. — С. 273—279.
  2. Якуб Наваградцаў. Антысавецкія рухі ў Беларусі 1944—56 г. // Беларускі Гістарычны Агляд. Том 6. — Сшыткі 1—2 (10—11). — Снежань 1999. — С. 354—358.
  3. «Газета Слонімская» № 95 ад 1 красавіка 1999 (недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці Слоніма
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Францішка Багушэвіча
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Наша Ніва» (1991)
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слоніме
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка