wd wp Пошук:

Сямён Іванавіч Чэлюскін

Сямён Іванавіч Чэлюскін (руск.: Семён Ива́нович Челю́скин, каля 1700 — пасля 1760) — расійскі палярны даследчык.

Біяграфія

З дваран Калужскай губерні. Вучыўся ў Маскоўскай школе матэматычных і навігацыйных навук (1714—1726), скончыў Марскую акадэмію ў Санкт-Пецярбургу ў 1728 годзе, з 1733 года ў складзе аднаго з атрадаў 2-й Камчацкай экспедыцыі пад кіраўніцтвам В. В. Прончышчава, потым Х. П. Лапцева. Вясной 1741 года прайшоў па сушы ад вусця ракі Хатанга да вусця ракі Пясіна і апісаў частку заходняга ўзбярэжжа паўвострава Таймыр да паўночнага пункта мацерыка. З 1743 года служыў на Балтыйскім флоце. У гонар Чэлюскіна названы мыс і паўвостраў на Таймыры і параход «Чэлюскін».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Даследчыкі Арктыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тульскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бялёўскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Падарожнікі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1700 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1764 годзе
Катэгорыя·Мараплаўцы Расіі