wd wp Пошук:

Сямён Іванавіч Калеснікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Калеснікаў. Сямё́н Іва́навіч Кале́снікаў (1893, мясцечка Краснаполле23 мая 1949, Мінск) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Сямён Калеснікаў нарадзіўся ў 1893 годзе ў сялянскай сям’і[1].

Скончыўшы Крычаўскае рамеснае вучылішча ён пачаў працаваць на чыгуначнай станцыі Енакіева Екацярынаўскай губерні.

З пачаткам Першай сусветнай вайны быў прызван у войска, у 1916 годзе скончыў школу прапаршчыкаў.

У 1917 годзе ўступіў у Чырвоную Гвардыю, вярнуўся на радзіму і быў прызначаны начальнікам Крычаўскай міліцыі. Пасля ўзначаліў Крычаўскі валвыканкам[1].

У 1929 годзе ён скончыў лесагаспадарчы факультэт[1] Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію, пасля чаго быў накіраваны на працу ў лясную гаспадарку. Пачынаў працу ляснічым, пазней кіраваў шэрагам леспрамгасаў, трэстам «Маглеспрам», лясным аддзелам Магілёўскага абкама КП БССР. Удзельнічаў у баях Вялікай Айчыннай вайны ў якасці намесніка камандзіра дарожна-эксплуатацыйнага палка[2].

Пасля вызвалення Беларускай ССР Калеснікаў быў адазваны з фронту і накіраваны на працу Упаўнаважаным Галоўлесааховы пры Савеце Народных Камісараў па рэспубліцы. Актыўны ўдзельнік пасляваеннага аднаўлення народнай гаспадаркі. Пасля пераўтварэння Галоўлесааховы ў Міністэрства лясной гаспадаркі Беларускай ССР ён быў прызначаны першым міністрам, у гэты перыяд яго намеснікам па кадрах працаваў Герой Савецкага Саюза Васіль Корж.

Магіла Сямёна Калеснікава на Вайсковых могілках

Раптоўна памёр ад інфаркту 25 мая 1949 года, пахаваны ў прысутнасці вялікай колькасці людзей на Вайсковых могілках Мінска[2].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 З гісторыі Краснапольскага лясгаса
  2. 1 2 Е. С. Колесникова. У министра подрастает внук…(руск.)  (недаступная спасылка). Белорусская лесная газета. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2014. Праверана 26 кастрычніка 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Міністры лясной гаспадаркі БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краснаполлі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 23 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Памерлі ад інфаркту міякарда
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1949 годзе
Катэгорыя·Асобы