Ся́мжанскі раён (руск.: Сямженский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца вёска Сямжа.
Сямжанскі раён мяжуе з Важагодскім, Верхаважскім, Тоцемскім, Сокальскім і Хараўскім раёнамі. Плошча раёна складае 3949,98 км².
Сямжанскі раён быў утвораны ў 1929 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 8161 чалавек.