wd wp Пошук:

Сяляўскае

Сяля́ўскаевозера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса, за 10 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Расоны.

Плошча паверхні возера 1,11 км². Даўжыня 2,32 км, найбольшая шырыня 0,71 км. Найбольшая глыбіня 6,1 м. Плошча вадазбору 4,4 км².

Катлавіна лопасцевай формы, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны маюць вышыню ад 2—4 м на ўсходзе да 18 м на паўночным ўсходзе, сугліністыя. Берагавая лінія ўмерана звілістая. У паўднёва-ўсходняй частцы возера некалькі заліваў. Берагі нізкія, вышынёй да 0,3—0,5 м, пясчаныя і тарфяністыя. На паўночным усходзе берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. На поўдні возера забалочаная пойма шырынёй да 350 м. Падводная частка катлавіны карытападобнай формы. Найбольшыя глыбіні каля ўсходняга берага возера. Дно выслана сапрапелем, гліністым ілам, каля берагоў пясчанае.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, выцякае ручай у возера Убежа. Зарастае ўздоўж берагоў да глыбіні 2,3 м, шырыня палосы расліннасці 10—200 м.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, лінь, плотка, мянтуз, карась і іншыя віды рыб.

Каля возера аграгарадок Сяляўшчына і Дом рыбака[2].

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-10 Архівавана 1 мая 2013.
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12, 64. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры Расонскага раёна