wd wp Пошук:

Сядзібна-паркавы комплекс Мілашаў

Сядзібна-паркавы комплекс Мілашаў — былая сядзіба Мілашаў у аграгарадку Чарэі Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя

У канцы XVIII стагоддзя Чарэя перайшла да Уладзіслава Любіч Мілаша, бацькі вядомага французскага паэта Оскара Мілаша, які ў сваю чаргу быў дзядзькам Нобелеўскага лаўрэата па літаратуры Чэслава Мілаша. Ад папярэдняга ўладальніка Сапегі Мілашам засталася драўляная сядзіба, у якой захоўваўся багаты архіў, карціны, побач быў прыгожы парк.

Да сядзібнага дома вяла бэзавая алея. Недалёка ад сядзібы размяшчаліся млын з цэглы і вінакурня, а за домам — ліпавая алея з зараснікамі дзікай рудбекіі, якая захавалася да нашага часу. Побач з ліпавай алеяй — адзін з каскадаў Мілашаўскіх сажалак. Там гняздзіліся чаплі і дзікія качкі, а вясной з’яўляліся белыя і чорныя лебедзі. Сажалка не перасыхала нават у вельмі засушлівае лета — відавочна, яе падсілкоўвалі крыніцы, адна з якіх сустракаецца на перасячэнні сцяжынак алеі.

Пасля рэвалюцыі ў будынку сядзібы размяшчалася школа, а падчас Другой Сусветнай вайны яго цалкам разбурылі.

Да нашага часу захаваліся толькі склеп, ліпавая алея, фундамент альтанкі, некалькі сажалак з каскаду, частка бэзавай алеі, і руіны ўсыпальніцы на беразе Чарэйскага возера, побач з каталіцкімі могілкамі[1].

Зноскі

  1. Сядзіба Мілашаў

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Славутасці Чашніцкага раёна
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Чарэя
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96