wd wp Пошук:

Сядзібна-паркавы ансамбль Цюндзявіцкіх

Сядзібна-паркавы ансамбль Цюндзявіцкіх — сядзіба ў в. Галошава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя

Дом Цюндзявіцкія пабудавалі ў 1897 годзе з уласнай цэглы, вырабленай на сваім цагельным заводзе. У сувязі з падзеямі 1917 года выехалі ў Польшу, а ў доме размяшчалася школа. Пад час Вялікай Айчыннай вайны ў будынку размяшчаўся нямецкі гарнізон, які два разы атакавалі партызаны.

Апошнія дзесяцігоддзі сядзібны дом быў закінуты і прыйшоў у аварыйны стан. У пачатку 2021 года ён быў уключаны ў спіс аб’ектаў якія падлягаюць спісанню і зносу[1].

Архітэктура

Галоўны ўваход вылучаны чатырма калонамі.

У доме размяшчалася веранда, пакоі для пражывання, кабінеты, сталовая, зала для прадстаўнічых мэт, бібліятэка з уласным экслібрысам. Мелася калекцыя твораў мастацтва ў выглядзе фамільных партрэтаў, напісаных алеем, халоднай зброі, антыкварных вырабаў з фарфору і старога срэбра.

Ацяпляўся з дапамогай адной печы праз дымаходы. А потым, «пры школе», сістэма ацяплення сапсавалася і замест яе ўсталявалі некалькі грубак.

Побач з домам былі ўзведзены гаспадарчыя пабудовы і жыллё для прыслугі, дзе пазней знаходзілася калгасная кантора, клуб і бібліятэка.

Ад сядзібы да возера вядзе алея, дзе захаваліся даволі рэдкія для Беларусі дрэвы — дзве лістоўніцы Сукачова і чатыры чорныя таполі. У возеры водзяцца карасі, шчупакі і акуні[2].

Зноскі

  1. nn.by
  2. Сядзібна-паркавы комплекс Цюндзявіцкіх.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Галошава
Катэгорыя·1897 год у Беларусі
Катэгорыя·Славутасці Талачынскага раёна
Катэгорыя·Цюндзявіцкія
Катэгорыя·Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1897 годзе