wd wp Пошук:

Сядзіба Манькоўскіх

Сядзіба Манькоўскіх ці Сядзіба «Мілае» — сядзіба ў аграгарадку Мазалава, Віцебскі раён, Віцебская вобласць. Сядзіба знаходзіцца ў цэнтры вёскі, каля канторы ПМК-29. У цяперашні час будынак належыць Віцебскай епархіі і яго частку займае праваслаўная царква ў імя Іаана Воіна[1].

Гісторыя

Сядзібу «Мілае» І. Манькоўскі пабудаваў у 1804 годзе. Яна ўключала ў сябе панскі дом, гаспадарчыя пабудовы, млын і парк з вялікай колькасцю дэкаратыўных раслін. Дом меў выгляд прамавугольніка. Перад галоўным фасадам быў фантан, які хутчэй за ўсё напаўняўся вадой з крыніцы.

Першапачатковы выгляд сядзібы не захаваўся. У паслярэвалюцыйныя і ваенныя гады ў будынку размяшчалася сярэдняя школа. У гады Вялікай Айчыннай вайны — паліцэйскі ўчастак. Пасля вайны ў будынку сядзібы размяшчаўся інтэрнат.

У 1990 годзе сядзібны дом быў узяты пад ахову дзяржавы і ўнесены ў спіс помнікаў Віцебскай вобласці.

Зноскі

  1. Храм святого мученика Иоанна Воина д. Мазолово Витебского района

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый
Катэгорыя·Славутасці Віцебскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Віцебскага раёна
Катэгорыя·З’явіліся ў XIX стагоддзі
Катэгорыя·Сядзібы Беларусі
Катэгорыя·Мазалава (Віцебскі раён)
Катэгорыя·XIX стагоддзе ў Беларусі