wd wp Пошук:

Сядай за руль маёй машыны

«Сядай за руль маёй машыны» (яп.: ドライブ・マイ・カー) — японскі мастацкі фільм, прэм’ера якога адбылася ў ліпені 2021. Карціна сабрала цэлы шэраг прэмій: тры прызы Канскага кінафестывалю, чатыры прэміі Нацыянальнага таварыства кінакрытыкаў ЗША, прэмію BAFTA за найлепшае неангламоўнае кіно, «Залаты глобус» і «Оскар» за лепшы фільм на замежнай мове.

Сюжэт

Галоўны герой карціны — тэатральны акцёр і рэжысёр Ясуке Кафуку. Ён жыве ў шчаслівым шлюбе са сцэнарысткай Ота, пакуль аднойчы не заспявае яе ва ўласным доме з каханкам. Кафуку пакідае дом, а праз нейкі час яго жонка памірае ад кровазліцця ў мозг.

Праз два гады пасля трагедыі Кафуку запрашаюць у Хірасіму, паставіць чэхаўскую п’есу «Дзядзька Ваня». Яму даюць асабістага кіроўцу — маўклівую дзяўчыну Місакі са шрамам на твары.

Час, што Кафуку і Місакі праводзяць разам, іх гутаркі і абмен сакрэтамі — усё гэта ідзе на карысць абодвум. Кафуку пачынае нанава аналізаваць свае адносіны з жонкай. А Місакі спрабуе разабрацца з цяжкай гісторыяй уласнага мінулага[3].

Зноскі

  1. Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartásaNMHH. Праверана 29 сакавіка 2022.
  2. (unspecified title) Праверана 27 лютага 2022.
  3. Што паглядзець. «Сядай за руль маёй машыны» — найлепшы замежны фільм «Оскара» 2022 года
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Незалежны дух» за найлепшы міжнародны фільм
Катэгорыя·Фільмы Японіі 2021 года
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм на замежнай мове
Катэгорыя·Фільмы на японскай мове
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы 2021 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Фільмы пра тэатр
Катэгорыя·Фільмы-драмы 2021 года
Катэгорыя·Фільмы-драмы Японіі
Катэгорыя·Артыкулы з выявамі: запоўніць уласцівасць P18 у Вікідадзеных