Сю́лкі[2] (трансліт.: Siulki, руск.: Сюлки) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці, на правым беразе ракі Крывулі. Уваходзіць у склад Войскага сельсавета. Размешчаны за 6 км на захад ад Каменца.
Да 14 красавіка 1964 года вёска ўваходзіла ў склад Ратайчыцкага сельсавета[3], да 19 мая 1986 года — у склад Камянецкага сельсавета[4].
Паселішча злучана дарогамі з вёскамі Жылічы і Селяховічы.
У мінулым у вёсцы стаяла драўляная царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы, ад якой да мінулага часу засталіся толькі рэшткі. Захавалася таксама цагляная брама.
На ўскраіне вёсцы знаходзіцца парк пры былой сядзібе Пашкевічаў з сажалкай і рэшткамі гаспадарчых пабудоў.
У кіламетры ад паўднёва-заходняй ускраіны вёскі ў лясным масіве знаходзіцца гара Памір — 174,8 м над узроўнем мора.