wd wp Пошук:

Сэмюэл Філіпс Хантынгтан

Сэмюэл Філіпс Хантынгтон (англ.: Samuel Phillips Huntington; 18 красавіка 1927, Нью-Ёрк, ЗША — 24 снежня 2008, Мартас-Він’ярд, Масачусетс, ЗША) — амерыканскі сацыёлаг і палітолаг, аўтар канцэпцыі этнакультурнага падзелу цывілізацый, апублікаванай ім у артыкуле «Сутыкненне цывілізацый?» (The Clash of Civilizations?), апублікаванай у 1993 годзе ў часопісе Foreign Affairs, а затым у 1996 годзе ў кнізе «Сутыкненне цывілізацый».

Біяграфія

Атрымаў вышэйшую адукацыю ў Ельскім універсітэце, у 1948 годзе — ступень магістра ў Чыкагскім універсітэце, абараніў доктарскую дысертацыю ў Гарвардскім універсітэце, дзе і выкладаў да канца жыцця. У пачатку навуковай кар’еры стаў знакамітым, перш за ўсё, як даследчык грамадзянскага кантролю над узброенымі сіламі і тэорыі мадэрнізацыі. Заснавальнік і галоўны рэдактар ​​часопіса Foreign Policy .

У 1973 працаваў намеснікам дырэктара Цэнтра міжнародных адносін; у 1977—1978 гадах — каардынатарам аддзела планавання ў Савеце нацыянальнай бяспекі ЗША; у 1978—1989 гадах — дырэктарам Цэнтра міжнародных адносін.

Паказчыкам высокага аўтарытэту Хантынгтана сярод амерыканскіх палітолагаў з’яўляецца абранне яго ў 1984—1985 гадах віцэ-прэзідэнтам, а ў 1986—1987 гадах — прэзідэнтам Амерыканскай Асацыяцыі палітычных навук.

Асноўныя працы і погляды

Карта этнакультурнага падзелу цывілізацый, пабудаваная па канцэпцыі Хантынгтана: заходняя культура (цёмна-сіні колер), лацінаамерыканская культура (фіялетавы колер), японская культура (ярка-чырвоны колер), сінская культура (цёмна-чырвоны колер), культура Індыі (аранжавы колер), ісламская культура (зялёны колер), праваслаўная культура (бірузовы колер), будыйская культура (жоўты колер) і афрыканская культура (карычневы колер)

Хантынгтон — аўтар шматлікіх работ у галіне палітычнай мадэрнізацыі, міжнародных адносін, тэорыі дэмакратыі і іміграцыі. Сярод іх варта вылучыць:

Вялікую вядомасць атрымала створаная Хантынхтонам канцэпцыя «сутыкнення цывілізацый», якая апісвае дынаміку сучасных міжнародных адносін скрозь прызму канфліктаў на цывілізацыйнай аснове. Хантынгтон выказаў меркаванне пра непазбежнасць у недалёкай будучыні супрацьстаяння паміж ісламскім і заходнім светамі, якое будзе нагадваць савецка-амерыканскае супрацьстаянне ў часы Халоднай вайны. Фактычна тая ж канцэпцыя амаль на дваццаць гадоў раней Хантынгтана была акрэслена ў працах беларускага філосафа і культуролага Мікалай Крукоўскі (1923—2013).

Іншая вядомая тэарэтычная распрацоўка Хантынгтана — канцэпцыя «хваляў дэмакратызацыі».

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119541807 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Samuel Phillips Huntington // Brockhaus Enzyklopädie
  3. http://www.telegraph.co.uk/news/obituaries/3999461/Samuel-Huntington.html
  4. geni.com — 2006. — 175000000 экз.

Літаратура

На англійскай мове

На рускай мове

Ссылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Масачусетсе
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Памерлі 24 снежня
Катэгорыя·Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Ёрку