У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Джэксан. Сэмюэл Лерой Джэксан (англ.: Samuel Leroy Jackson; нар. 21 снежня 1948, Вашынгтон) — амерыканскі акцёр кіно і тэлебачання, прадзюсар. У 1991 годзе атрымаў прызнанне крытыкаў за сваю ролю ў фільме «Трапічная ліхаманка», а пасля з’явіўся ў такіх фільмах, як «Слаўныя хлопцы», «Гульні патрыётаў» і «Парк Юрскага перыяду». У 1994 годзе зняўся ў фільме «Крымінальнае чытво», што вывела яго на ўзровень суперзорак і прынесла некалькі ўзнагарод. З тых часоў Джэксан зняўся больш чым у 100 фільмах і заваяваў мноства ўзнагарод на працягу ўсёй сваёй кар’еры.
Вядомы па шматгадоваму супрацоўніцтву з рэжысёрам Квенцінам Таранціна, у якога Джэксан зняўся ў цэлым шэрагу фільмаў — «Крымінальнае чытво», «Джэкі Браўн», «Джанга вызвалены», «Агідная васьмёрка», «Забіць Біла 2». Таксама сыграў персанажа коміксаў Ніка Ф’юры ў мностве фільмаў кінематаграфічнай сусвету Marvel.