wd wp Пошук:

Сэман Портленд Чэйз

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Сэман Портленд Чэйз (англ.: Salmon Portland Chase; 1808—1873) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч часоў грамадзянскай вайны ў ЗША. Губернатар Агая, пазней сенатар ад штата Агаё, вярхоўны суддзя ЗША. Займаў пасаду міністра фінансаў ЗША пры прэзідэнце Аўрааме Лінкальне.

Перакананы праціўнік рабства. Актыўна змагаўся з празмерным палітычным уплывам багатых землеўладальнікаў з паўднёвых штатаў.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Корнішы, Нью-Гэмпшыр. У дзевяць гадоў пазбавіўся бацькі. Быў узяты на выхаванне дзядзькам, святаром Епіскапальнай царквы.

Змяніў некалькі школ. Вучыўся ў Віндзары (штат Вермонт), Уорцінгтане (Агая) і каледжы Цынцынаці. Паступіў у Дартмуцкі каледж. Быў членам некалькіх студэнцкіх брацтваў. Пасля заканчэння каледжа пераехаў у Вашынгтон, дзе вывучаў права пад кіраўніцтвам генеральнага пракурора ЗША Уільяма Вірта. З 1829 гады атрымаў права займацца адвакацкай дзейнасцю.

Цікавыя факты

Доллар 1862 года

Падчас яго працы ў якасці сакратара казначэйства ў 1862 годзе была выпушчана першая даляравая банкнота ЗША, на якой ён і быў намаляваны. Менавіта Чэйз першым распарадзіўся змясціць на амерыканскія грошы надпіс «Мы верым у Бога» (англ. In God We Trust). Гэта адбылося ў 1864 годзе на манетах наміналам 2 цэнта. На папяровых далярах надпіс з’явіўся ў 1957 годзе.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Salmon P. Chase // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 geni.com — 2006. — 175000000 экз.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Суддзі Вярхоўнага Суда ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Гэмпшыры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 7 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 студзеня
Катэгорыя·Сенатары ад штата Агая
Катэгорыя·Сенатары ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 1873 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Дартмуцкага каледжа
Катэгорыя·Галоўныя суддзі ЗША
Катэгорыя·Пахаваныя ў Агая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1808 годзе
Катэгорыя·Міністры фінансаў ЗША