Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Магчымы машынны пераклад, ужыванне ненарматыўнага правапісу або лексікону. Для праверкі ёсць адмысловыя праграмы. |
«Сэкай» (яп.: 「世界」 — самая вядомая[1] ў 1990-я гады фінансавая піраміда ў Беларусi. Зарганiзаваў яе майстэр каратэ (4-ы дан) і айкідо, святар японскай секты оамота Валерый Францавіч Буяк, вядомы таксама як Бумата Мататацу (яп.: 武亦亦龍).
У 1988 годзе Буяк заснаваў цэнтр баявых мастацтваў «Сэкай»[2]. Калектыў байцоў пад рукаводствам Буяка дэманстраваў майстэрства баявых мастацтваў у 1988 – 1991 годы на сцэнах усяго СССР [3]. У самiм Цэнтру вялося навучэнне каратэ, дзюдо, ушу, дзюдзюцу і айкідо [4],[5]. Цэнтр «Сэкай» правёў у 1996 годзе баі без правілаў «Містар Асілак Сэкай»[6],[7].
Валерый Буяк не агранiчыўся баявымi мастацтвамi. У 1991 годзе заснаваў Малое Прадпрыемства «Сэкай» для абаспячэння трэнiровак у Цэнтру баявых мастацтваў. Але пазней пачалi стрварацца i другiя фiрмы: «Скора», «Карагумi», «Сэкай-інвест» [8], «Сэкай-траст», «Сэкай-прэс», «Сэкай-фiнанс», «Сэкай-М» у Маладзечне i «Сэкай-М» у Маскве, «Сосны i Волны» (Маладзечна), «Казна», «Iнтэлтраст», «Дэчэма», загранiчнае офшарнае прадпрыемства “Sekai Trustee Services” i др. Усе яны i складвалi сістэму фiрмаў «Сэкай» i дзейнiчалi пад агульнай гандлёвай маркай «Сэкай». Кожнае прадпрыемства займалася сваёй справай. Напрыклад, «Сэкай-прэс» было выдаўнiцтвам[9], выпускалiся два часопiсы «Кэмпа»[10] i «Свет баявых мастацтваў», кнiгi па каратэ[11], айкiдо, нiндзюцу[12] i нават японскай мове (ISBN 985-6309-01-8). Былi таксама кнiгi i па ахове (ISBN 985-6309-18-2 Тарас А. Е. Безопасность бизнесмена и бизнеса. Мн. Сэкай-пресс, 1996)[13]. «Сэкай-траст» мела лiцэнзiю на работу з каштоўнымi паперамi i была зарэгiстравана на Беларускай Бiржы як удзельнiк рынку гэтых папер. «Сэкай-фiнанс», «Казна» дзейнiчалi ў фiнансавым асяроддзi, менавiта з вексялямi. Ад сваяго iмя Валерый Буяк заключваў дагаворы пазыкi з грамадзянамi i гэтыя грошы шлi на фiнансаванне мерапрыемстваў i iнвестыцый ад iмя «Сэкай»: канцэрт швецкай суполкi “Army of Lover’s”, баі без правілаў «Містар Асілак Сэкай», дуэт «Дзі Бронкс і Наталі» [14]. Усяго пазычыў так больш чым мільён долараў ЗША з тысяч укладчыкаў у Беларусі. 4 мая 1996 года выйшаў Указ Прэзідэнта аб прыастаноўцы дзейнасцi фiнансавых кампанiй i «Сэкай» прыастанавiў прыём i выплаты па дагаворам пазыкi, што вызвала панiку сярод укладчыкаў[15],[16],[17]. Гэта пабудзiла мiлiцыю завесцi крымiнальную справу да Валерыя Буяка i 27.06.1996 года Буяк быў арыштаваны[18],[19] з абвiачваннем у адсутнасцi лiцэнзii. Але Прэзідэнт Беларусi Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка 3 лiпня назваў Буяка машэннiкам i сказаў, “что глава «Сэкая» будет сидеть до тех пор, пока не вернет людям все заимствованные у них деньги” [20]. Толькi праз палову года, да 27.12.1996 года, калi належна было па Працэсоваму Кодаксу вызвалiць Буяка, яму прымянiлi абвiнавачванне ў машэннiцтве[21]. Справу кiраўнiка «Сэкай» у судзе[22] Фрунзенскага раёна Мінску слухалi аж год i шэсць месяцаў i ў пачатку жнiўня 1999 года быў зачытаны прыгавор – 10 гадоў[23].