Айкідо (яп.: 合気道 у перакладзе “дарога да арганізацыі энергіі”[1]) — японскае баявое мастацтва (від кэмпо), распрацаванае ў 1920-я гады ветэранам расійска-японскай вайны 1904-1905 гадоў Марыхэем Уэсібам.
Першая секцыя айкідо ў Мінску з’явілася ў 1990[2]. Першым трэнерам айкідо быў Валерый Буяк, Цэнтр усходняй культуры «Сэкай». Выкладаў ён гэты від кэмпа з 1990 па 1996. Частка яго першых вучняў у наступным аддзялілася і арганізавала новыя клубы і асацыяцыі айкідо, як, напрыклад, Аляксандр Лепяшкевіч. З’явіліся і іншыя спецыялісты, якія навучаліся ў СНД ці ў далёкім замежжы.
На дадзены момант у краіне ёсць Федэрацыя Айкідо, якая шчыльна супрацоўнічае з Міжнародным Цэнтрам Айкідо - Айкікай Хомбу Дадзё (Токіё, Японія) [3] і некалькі клубаў па розных стылях і кірунках:
![]() |
Айкідо на Вікісховішчы |
---|