wd wp Пошук:

Сьюзан Полгар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Полгар. Сью́зан (Жу́жа) Полгар (таксама Сьюзан Полджар, англ.: Susan Polgar, народж. венг.: Polgár Zsuzsa; нар. 19 красавіка 1969 Будапешт, Венгрыя) — венгерская, потым амерыканская шахматыстка, восьмая чэмпіёнка свету з 1996 да 1999 года. Заслужаны трэнер ФІДЭ (2004)[4]

Біяграфія

Сьюзан Полгар са сваім мужам

Яе называюць Жужа Полгар: Жужа — памяньшальная форма ад Жужанна (Zsuzsanna).

Яна з’ехала з Будапешта і цяпер жыве ў Нью-Ёрку.

У студзені 1991 года Полгар стала гросмайстарам сярод мужчын. Раней гэта званне атрымалі Нона Гапрындашвілі і Мая Чыбурданідзэ.

У 1996 годзе Полгар стала чэмпіёнкай свету.

У 1999 ФІДЭ пазбавіла Жужу Полгар звання чэмпіёнкі. Пазней яна аспрэчвала гэтае рашэнне ў судзе і выйграла працэс, але званне чэмпіёнкі свету было разыграна.

Сьюзан Полгар гаворыць, акрамя венгерскай, яшчэ на шасці мовах, уключаючы эсперанта, на якой яна гаворыць з самага дзяцінства, нямецкую, рускую, іспанскую, англійскую і іўрыт.

Аб Сьюзан Полгар каналам National Geographic Channel быў зняты дакументальны фільм «Мой выдатны мозг: Зрабіце з мяне генія».

Сёстры

Зноскі

  1. Susan Polgar // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1028671792 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  3. FIDE FIDE Standard Ratings as of 31 March 2021 — 2021.
  4. http://www.globalchessakademy.com/index.php?opyion=com_content&task=view&id=24&Itemid=42(недаступная+спасылка) Global Chess Academy

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Будапешце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 красавіка
Катэгорыя·Шахматысты ЗША
Катэгорыя·Шахматныя гросмайстры
Катэгорыя·Эсперантысты
Катэгорыя·Выпускнікі Тэхаскага тэхналагічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Шахматныя гросмайстры сярод жанчын
Катэгорыя·Шахматысты Венгрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных