wd wp Пошук:

Сырмеж

Сы́рмеж[1] (трансліт.: Syrmiež, руск.: Сырмеж) — аграгарадок у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавета.

Гісторыя

У 1527 маёнтак Ашмянскага павета, набыты князем М. І. Мсціслаўскім(руск.) бел. у князёў Свірскіх(руск.) бел.. У 1846 маёнтак Свянцянскага павета Віленскай губерні, валоданне Янушэўскага. У 1868 г. вёска Шамятоўскай воласці Свянцянскага павета, 24 двара, 227 жыхароў. У 1904 г. у вёсцы 376 жыхароў, у 1908 г. — 47 двароў, 286 жыхароў[2].

З 12.10.1940 да 1980 цэнтр Сырмежскага сельсавета Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 1959/08/31 г. у Мядзельскім раёне, з 1960/01/20 г. у Мінскай вобласці. У 1949 г. у вёсцы створаны калгас «Новае жыццё». З 1954 вёска ў складзе калгасу імя М. Горкага (цэнтр — вёска Буйкі). У 1960 г. 184 жыхара[2].

На 01.01.1997 г. 52 двары, 120 жыхароў. Тут размешчана жывёлагадоўчая ферма[2].

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Сырмежскага сельсавета[3].

Славутасці

У вёсцы знаходзіцца дак(руск.) бел. часоў Першай сусветнай вайны[4].

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сырме́ж
  2. 1 2 3 Сырмеж Архівавана 10 ліпеня 2014. (руск.)
  3. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  4. Сырмеж на сайце Глобус Беларусі (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Занарацкі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аграгарадкі Мінскай вобласці