wd wp Пошук:

Сціна Вірсэн

Cціна Вірсэн (шведск.: Stina Wirsén Hedengren; 5 чэрвеня 1968, Стакгольм) — шведская мастачка, графік, ілюстратар і пісьменніца.

Біяграфія

У 1992 годзе скончыла каледж мастацтваў, рамёстваў і дызайну. Працавала прафесійным ілюстратарам[4].

З’яўляецца галоўным мастаком найбуйнейшай шведскай газеты «Dagens Nyheter».

З 2000 года праводзіць лекцыі і семінары на міжнародным узроўні.

Творчасць

Ілюстрацыя Сціны Вірсэн, частка "Vision Kulturmiljö 2030"
Зараз Сціна Вірсэн з'яўляецца адной з самых вядомых мастачак-ілюстратараў [Швецыі](/Швецыя "Швецыя")[[5]](/Сціна_Вірсэн#cite_note-5). Напісала і праілюстравала шэраг дзіцячых кніг, аўтар анімацыйных фільмаў, займаецца стварэннем розных модных брэндаў, рэклам для ўнівермагаў і рэстаранаў, газет і часопісаў, рэкламных кампаній.

Працавала з дзецьмі ў розных краінах і гарадах свету, напрыклад, у Абу-Дабі, Токіа, Балонні, Умеа, Стакгольме і іншых.

Яе малюнкі, драматычныя і ў той жа час пацешныя, у дакладнасці адлюстроўваюць атмасферу кніг і настрой герояў[6].

Сярод работ Вірсэн:

Серыя была выстаўленая ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку да 50-гадовага юбілею двух міжнародных пактаў аб правах чалавека.

Вірсэн паказвала свае працы на выставах у Нацыянальным музеі Швецыі ў Стакгольме, у Мастацкім музеі касцюма Свена Гарыса (Стакгольм), цэнтры мастацтва (Гоа, Індыя), шведскім музеі танца (Dansmuseet), у пасольстве Швецыі ў Токіо і ў Konstnärshuset (Стакгольм).

Узнагароды

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #143241699 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Sidina Woxian // LIBRIS Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #143241699 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. 1 2 3 Афіцыйны сайт Сціны Вірсэн.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка, Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка Record # 143241699 // Агульны нарматыўны кантроль (GND) - 2012-2016.
  6. Stina Wirsén. Bonniercarlsen.se
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Жанчыны Швецыі
Катэгорыя·Мастакі Швецыі